Перайсці да зместу

Пад колам

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пад колам
ням.: Unterm Rad
Аўтар Герман Гесэ
Мова арыгінала нямецкая
Дата першай публікацыі 1906
Папярэдні Петэр Каменцынд

«Пад колам» (ням.: «Unterm Rad») — адна з ранніх аповесцей Германа Гесэ, выйшла ў 1906 годзе. Тыповая для яго творчасці, бо ў ёй Гесэ крытыкуе вузкаакадэмічную скіраванасць адукацыі, а некаторыя падзеі кнігі заснаваны на яго жыцці.

Галоўны герой аповесці, адораны хлопчык Ханс Гебенрат адпраўлены ў элітную семінарыю ў Маўльброне. У школе Ханс становіцца разумнейшым і адукаваным, але зусім не развіваецца як асоба. Ён пачынае сябраваць з Германам Хайльнерам, хлопчыкам, які менш цікавіцца вучобай. Праз некаторы час Хайльнера выключаюць з семінарыі, а Гебенрата адпраўляюць дадому, бо яго западозрылі ў вар’яцтве.

У роднай вёсцы Ханс не змог ні з кім пасябраваць, бо ўсё дзяцінства прысвяціў вучобе. Ён становіцца вучнем каваля, і яму падабаецца гэтае практычнае рамяство, у адрозненне ад абстрактных навук. У канцы аповесці Ханс тоне пры незразумелых абставінах. Хаця ў кнізе не сказана пра гэта, многія літаратары лічаць, што гэта было самагубства.