Герман Гесэ
Герман Гесэ | |
---|---|
Hermann Hesse | |
| |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | ням.: Hermann Karl Hesse |
Псеўданімы | Emil Sinclair[1] |
Дата нараджэння | 2 ліпеня 1877[2][3][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 жніўня 1962[2][3][…] (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Яганэс Гесэ[d][5] |
Маці | Marie Hesse[d][5] |
Жонка | Ruth Wenger[d], Ninon Hesse[d] і Mia Hesse-Bernoulli[d] |
Дзеці | Bruno Hesse[d], Martin Hesse[d] і Heiner Hesse[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | раманіст, паэт, літаратар, мастак, філосаф, змагар Супраціўлення, ілюстратар, пісьменнік, Nobel Prize winner, гандляр кнігамі, пацыфіст, лібрэтыст |
Гады творчасці | 1896—1962 |
Кірунак | Экзістэнцыялізм |
Мова твораў | нямецкая |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі |
Bauernfeld prize[d] (1905) Gottfried-Keller-Preis[d] (1936) прэмія Гётэ[d] (1946) Wilhelm Raabe Prize[d] (1950) |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Творы на сайце Lib.ru | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ге́рман Ге́сэ (ням.: Hermann Hesse; 2 ліпеня 1877, Кальв, Паўночны Шварцвальд, Бадэн-Вюртэмберг, Германія — 9 жніўня 1962, Мантаньёла, кантон Тычына, Швейцарыя; Псеўданімы: Эміль Сінклер, Герман Лаўшэр) — швейцарска-нямецкі пісьменнік і мастак, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1946).
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям'і нямецкіх місіянераў. Пасля пераезду сям'і ў Базель у 1881 стаў вучнем мясцовай місіянерскай школы, а крыху пазней — хрысціянскага пансіяната. Самая ранняя яго літаратурная спроба — казка «Два браты», напісаная ў 1887 годзе для сястры Марулы.
У 1890 Герман Гесэ паступае ў гёпінгенскую лацінскую школу, а праз год — у семінарыю пры кляштары Маўльброн. Праз паўгода ён пакідае Маўльброн. Пасля спробы самагубства, лячэння ў псіхіятрычнай клініцы ў Штэтэне і яшчэ аднаго няўдалага паступлення Г. Гесэ вяртаецца на радзіму, дзе ўладкоўваецца на працу.
З кастрычніка 1895 працуе ў Цюбінгене, займаецца самаадукацыяй. У 1899 на сэканомленыя грошы выдае кнігу «Рамантычныя песні» (Romantische Lieder), а пасля зборнік апавяданняў «Гадзіна пасля апоўначы». Невялікі тыраж абедзвюх кніг прадаецца кепска.
У 1901 выходзіць зборнік аўтабіяграфічных апавяданняў, а ўвесну таго ж года аўтар выпраўляецца ў падарожжа па Італіі.
Паступова творы Гесэ набываюць папулярнасць у літаратурных колах Германіі. У 1903 пісьменнік адпраўляе ў Берлін рукапіс свайго першага рамана «Петэр Каменцынд», які прыносіць яму вядомасць і фінансавую незалежнасць. У 1904 годзе Герман Гесэ жэніцца з Марыяй Бернулі, і ўвосень сям'я пераязджае ў Гайнхофен. У 1906 годзе выходзіць раман «Пад колам», у 1910 года — «Гертруда» (Gertrud). Восенню 1911 пісьменнік едзе ў вялікае падарожжа.
З 1912 года жыў у Швейцарыі; у 1923 годзе атрымаў швейцарскае грамадзянства. У 1924 ажаніўся з Рут Венгер, дачкой швейцарскай пісьменніцы Лізы Венгер, але праз 3 гады разводзяцца.
У 1931 годзе пісьменнік жэніцца трэці раз — з Нінон Дальбін — і ў тым жа годзе пачынае пісаць «Гульню шкляных перлаў» (Das Glasperlenspiel), якую заканчвае толькі ў 1942 годзе. Герман Гесэ з асуджэннем ставіцца да палітыкі нацыянал-сацыялістаў, і яго кнігі ў Германіі больш не друкуюць. Пасля «Гульні шкляных перлаў» буйных твораў ён не піша.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Напачатку творчасці Г. Гесэ пісаў рамантычныя вершы і апавяданні. Сярод найбольш вядомых твораў — раманы «Петэр Каменцынд» (Peter Camenzind, 1904), «Пад колам» (Unterm Rad, 1906), «Гертруда» (Gertrud, 1910), «Дэміян» (1919), «Сідхартха» (Siddhartha, 1919—1922), «Стэпавы воўк» (Der Steppenwolf, 1927), «Нарцыс і Гальмгольд» (Narziss und Goldmund, 1930), «Паломніцтва ў Краіну Усходу» (Die Morgenlandfahrt, 1932), раман-утопія «Гульня шкляных перлаў» (або «Гульня ў бісер»; Das Glasperlenspiel, 1943) і інш.
Творы Г. Гесэ атрымалі шырокую папулярнасць у краінах Захаду, што ў значнай ступені было абумоўлена не толькі высокімі мастацкімі якасцямі, але і наяўнасцю ў раманах і навелах матываў усходняй філасофіі і рэлігіі, папулярных ідэй З. Фрэйда, К. Г. Юнга, Ф. Ніцшэ. Для творчай манеры Г. Гесэ ўласцівы інтэлектуалізм, пастаноўка фундаментальных філасофскіх праблем, сімвалічнасць, дакладнасць псіхалагічных характарыстык. Г. Гесэ крытыкаваў сучасную яму буржуазную культуру, выступаў за актуалізацыю класічнай культурнай спадчыны.
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]Першы пераклад твора Гесэ на беларускую мову зроблены не пазней 1923 г., верш «У мгле» пераклаў Янка Купала. Вершы Гесэ таксама перакладалі Уладзімір Папковіч і Васіль Сёмуха[10].
- «Гульня шкляных перлаў»: раман (1992, В. Сёмуха)
- «Сідхартха»: раман (2007[11], А. Арашонак)
- «Стэпавы воўк»: раман (2011, В. Сёмуха)
Зноскі
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 30 жніўня 2020.
- ↑ а б Hermann Hesse
- ↑ а б Hermann Hesse — 2006.
- ↑ https://web.archive.org/web/20230924112029/https://www.calw.de/kultur/hermann-hesse Праверана 23 снежня 2023.
- ↑ а б в г д Catalog of the German National Library Праверана 20 ліпеня 2024.
- ↑ https://www.stabbondio.ch/IT/Cimitero-58955b00
- ↑ а б Hesse, Hermann // SIKART — 2006. Праверана 18 чэрвеня 2021.
- ↑ Feitknecht T. Hermann Hesse — Bern: 2007. Праверана 22 чэрвеня 2021.
- ↑ а б https://www.adk.de/de/akademie/mitglieder/?we_objectID=50060 Праверана 21 верасня 2020.
- ↑ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
- ↑ Гесэ, Г. Сідхартха / Герман Гесэ; з нямецкай мовы пераклаў Арцём Арашонак. — Мінск : Логвінаў, 2007. — 98, [1] с. Пераклад выд.: Siddhartha / Hermann Hesse. Frankfurt am Main: Suhrkamp, 2002. — 200 экз. ISBN 978-985-6800-36-1
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гесэ Герман // Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. Уклад. Дубянецкі Э. — Мн.: БелЭн, 2003. — ISBN 985-11-0277-6.
- Ге́ссе Герман // Т. 6. Газлифт — Гоголево. — М. : Советская энциклопедия, 1971. — С. 435. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Хе́ссе, Гессе Герман / Седельник В. Д. // Т. 28. Франкфурт — Чага. — М. : Советская энциклопедия, 1978. — С. 245. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Хе́ссе, Гессе Герман // Литературный энциклопедический словарь (руск.) / [Подгот. Е. И. Бонч-Бруевич и др.]; Под общ. ред. В. М. Кожевникова, П. А. Николаева. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 730. — 750 с. — 100 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 2 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1877 годзе
- Нарадзіліся ў Кальве
- Памерлі 9 жніўня
- Памерлі ў 1962 годзе
- Памерлі ў кантоне Тычына
- Пахаваныя ў Швейцарыі
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па літаратуры
- Кавалеры ордэна Pour le Mérite
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Памерлі ў Мантаньёле
- Герман Гесэ
- Нямецкамоўныя пісьменнікі
- Нямецкамоўныя паэты
- Пісьменнікі Германіі
- Пісьменнікі Швейцарыі
- Паэты Швейцарыі
- Пісьменнікі XX стагоддзя