Пажар на шахце імя Кастэнкі
28 кастрычніка 2023 года на шахце імя Кастэнкі ў Карагандзінскай вобласці Казахстана адбыўся пажар[1]. Аварыя здарылася ў 2:33 на гарызонце мінус 100, глыбінёй каля 700 метраў[2]. На той момант у шахце знаходзіліся ад 227 да 252 чалавек, на паверхню вывелі 208[3].
Загінулі 46 шахцёраў[4]. Каля 20 чалавек былі шпіталізаваны[5].
Прычынай меркавана паслужыў выбух газаметану ў лаве. Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў распарадзіўся спыніць інвестыцыйнае супрацоўніцтва з кампаніяй «АрселорМиттал Теміртау», якая валодае шахтай[6]. У Казахстане 29 кастрычніка быў абвешчаны днём жалобы[7]. Генеральная пракуратура Казахстана ўзбудзіла па факце аварыі крымінальную справу па частцы 3 артыкула 277 КК Казахстана («Парушэнне правілаў бяспекі пры вядзенні горных або будаўнічых работ»)[3].
Пажар на шахце стаў найбуйнейшай па колькасці ахвяр прамысловай катастрофай за ўсю гісторыю незалежнасці краіны[8].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ В шахте им.Костенко в Казахстане нашли тела 28 погибших при пожаре горняков (руск.). Интерфакс (28 кастрычніка 2023). Праверана 28 кастрычніка 2023.
- ↑ Взрыв на шахте Костенко: число погибших возросло до 33 (руск.). Деловой портал Капитал.кз (28 кастрычніка 2023). Праверана 28 кастрычніка 2023.
- ↑ а б Что известно о пожаре на шахте в Караганде . ТАСС (28 кастрычніка 2023). Праверана 28 кастрычніка 2023.
- ↑ СМИ: Найдены тела всех 46 пропавших на шахте в Казахстане шахтеров . Радио Азаттык (30 кастрычніка 2023). Праверана 29 кастрычніка 2023.
- ↑ Вебер, Елена (2023-10-28). "Очередная смертоносная авария на шахте. Астана возвращает себе активы «Арселора»?"(руск.). Радио Азаттык. Праверана 2023-10-28.
- ↑ В Казахстане более 30 человек погибли в результате пожара в шахте (руск.). BBC News Русская служба (28 кастрычніка 2023). Праверана 28 кастрычніка 2023.
- ↑ В Казахстане 29 октября будет днем траура в связи с гибелью людей на шахте . Интерфакс (28 кастрычніка 2023). Праверана 28 кастрычніка 2023.
- ↑ Авария на шахте Костенко: найдены тела 43 человек, поиски ещё трёх продолжаются (руск.). Радио Азаттык (29 кастрычніка 2023). Праверана 29 кастрычніка 2023.