Пажар у доме састарэлых Кемерава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Увечары 23 снежня 2022 года ў Кемерава (Расія) загарэўся прыватны дом, які дзейнічаў як незаконны дом састарэлых  (англ.), у выніку чаго 22 чалавекі загінулі і шасцёра атрымалі раненні[1][2].

Напярэдадні[правіць | правіць зыходнік]

У 2021 годзе МНС РФ прапанавала ўвесці спецыяльны рэестр для дамоў састарэлых і хоспісаў. Прычынай таму стала серыя пажараў у Санкт-Пецярбургу, Маскве, Краснагорску (Маскоўская вобласць), Ішбулдзіна  (башк.)(Башкартастан) і Бароўскі  (руск.) (Цюменская вобласць). У студзені, за 12 месяцаў да трагедыі ў Кемерава, у горадзе згарэў пансіянат «Залаты век» — чатыры чалавекі загінулі[3].

Пажар і ахвяры[правіць | правіць зыходнік]

Увечары 23 снежня на вуліцы Таўрычаская пачаўся пажар у прыватным сацыяльным прытулку. Ратавальнікамі ён быў кваліфікаваны як пажар падвышанай складанасці. Прычынай узгарання магла стаць няспраўная печ (у будынку было пячное ацяпленне) альбо няспраўнасць электранагравальніка або электраправодкі[4]. Да 23:15 па мясцовым часе пажар быў патушаны[5].

Першапачаткова паведамлялася пра чатырох загінулых і двух параненых. Пазней МНС паведаміла пра шэсць загінулых. ТАСС  (руск.) са спасылкай на экстранныя службы павялічыў колькасць ахвяр спачатку да дзевяці, а затым да 11[3]. Станам на 24 снежня пацверджана смерць 20 чалавек[6].

Наступствы[правіць | правіць зыходнік]

Губернатар Кемераўскай вобласці Сяргей Цывілёў  (руск.) паведаміў, што на наступным тыдні будуць правераны ўсе рэгіянальныя дамы састарэлых, асабліва прыватныя[7]. Следчы камітэт Расіі  (руск.) распачаў крымінальную справу па факце пажару ў Кемерава[8]. Па падазрэнні ў кіраванні і арганізацыі незаконнага дома састарэлых быў затрыманы евангелічны святар[7].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Απέργη, Παναγιώτα. Ρωσία: Φωτιά σε οίκο ευγηρίας στο Κεμέροβο - 20 νεκροί και 6 τραυματίες (vids) (грэч.). mynews.gr (24 снежня 2022). Праверана 24 снежня 2022.
  2. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2022. Праверана 26 снежня 2022.
  3. а б Новый страшный пожар в доме престарелых, на этот раз в Кемерове. Погибших всё больше (руск.). fontanka.ru - новости Санкт-Петербурга (24 снежня 2022). Праверана 24 снежня 2022.
  4. Число погибших при пожаре в доме престарелых в Кемерово увеличилось до 20 (руск.). РБК. Праверана 24 снежня 2022.
  5. В Кемерово при пожаре в нелегальном доме престарелых погибли 13 человек (руск.). Meduza. Праверана 24 снежня 2022.
  6. Reuters (2022-12-24). "Fire in unregistered Russian home for elderly kills 20 -Tass". Reuters [англійская]. Праверана 2022-12-24.
  7. а б Fire in Russian care home kills 22 people (англ.). the Guardian (24 снежня 2022). Праверана 27 снежня 2022.
  8. Death Toll From Nursing Home Fire In Russias Kemerovo Rises To 20 - Emergency Services (англ.). UrduPoint. Праверана 24 снежня 2022.