Каліфарнійскі тэхналагічны інстытут

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Каліфарнійскі тэхналагічны інстытут
Па-англійску

California Institute of Technology

Дэвіз

англ.: The truth shall make you free
бел.: Ісціна вас вызваліць

Заснаваны ў

1891

Тып

прыватны

Мэтавы фонд

$ 1,55 млрд.[1]

Прэзідэнт

Жан-Лу Шэм'ё

Месца размяшчэння

Пасадэна, Каліфорнія, ЗША
34°08′18″ пн. ш. 118°07′31″ з. д.HGЯO

Кампус

гарадскі (50 га)

Студэнтаў

2175[2]

Бакалаўраў

967[2]

Магістраў і дактароў

1208[2]

Выкладчыкаў

294[3]

Колеры

Аранжавы і белы          

Талісман

Бабёр

Афіцыйны сайт

www.caltech.edu

Caltech wordmark.png

Каліфарнійскі тэхналагічны інстытут (англ.: California Institute of Technology; часта скарачаецца да Caltech, па-беларуску «Калтэх» ці радзей «Калтэк») — прыватны ўніверсітэт, размешчаны ў горадзе Пасадэна ў штаце Каліфорнія. Калтэх — адзін з вядучых універсітэтаў у ЗША, і адзін з двух самых важных, нароўні з Масачусецкім тэхналагічным інстытутам, якія спецыялізуюцца ў дакладных навуках і інжынерыі. Калтэху таксама належыць лабараторыя рэактыўнага руху, якая запускае большую частку аўтаматычных касмічных апаратаў НАСА.

Калтэх застаецца адносна маленькім універсітэтам, у якім вучыцца каля 900 студэнтаў і 1200 аспірантаў. З Калтэхам так ці інакш звязаны 31 лаўрэат Нобелеўскай прэміі. З іх 17 выпускнікоў і 18 прафесараў. 65 чалавек з выпускнікоў і выкладчыкаў атрымалі нацыянальны навуковы медаль ЗША ці нацыянальны медаль у вобласці тэхналогій і інавацый, 112 чалавек былі выбраны ў члены нацыянальных акадэмій навук.

Зноскі

  1. U.S. and Canadian Institutions Listed by Fiscal Year 2010 Endowment Market Value and Percentage Change in Endowment Market Value from FY 2009 to FY 2010 (англ.) . National Association of College and University Business Officers. Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2012. Праверана 7 верасня 2011.
  2. 2,0 2,1 2,2 Fall Enrollment 2010-11 (англ.) . California Institute of Technology. Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2012. Праверана 7 верасня 2011.
  3. At a Glance (англ.) . California Institute of Technology. Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2012. Праверана 7 верасня 2011.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]