Палацава-паркавы комплекс Тышкевічаў (Астрашыцкі Гарадок)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Палаца-паркавы ансамбль
Палацава-паркавы комплекс Тышкевічаў
Палац Тышкевічаў. Н. Орда, 1864 год
Палац Тышкевічаў. Н. Орда, 1864 год
54°04′48,22″ пн. ш. 27°40′50,17″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Аграгарадок Астрашыцкі Гарадок
Архітэктурны стыль несапраўдная готыка
Стан страчаны ў 1939

Палацава-паркавы комплекс Тышкевічаў (Мінская вобласць)
Палацава-паркавы комплекс Тышкевічаў
Палацава-паркавы комплекс Тышкевічаў

Палацава-паркавы комплекс Тышкевічаў — шэраг пабудоў, якія ў розны час існавалі ў XVII—XIX стагоддзях у агр. Астрашыцкі Гарадок Мінскага раёна.

Комплекс у XVII стагоддзі[правіць | правіць зыходнік]

У інвентары 1650 года апісаны драўляны замак. Меў абарончыя сцены і чатыры кутнія вежы, быў абкружаны штучным ровам і сажалкамі. Да замка вёў мост, уваход праз трох'ярусную фланкіраваную з двух бакоў вежамі і завершаную высокім шатровым дахам браму-вежу «прускага муру», унутры якой былі жылыя, гаспадарчыя і абарончыя памяшканні. Злева ад брамы стаяў аднапавярховы драўляны палац. Жылыя памяшканні палаца мелі размаляваныя дзверы і столь, печы і каміны з каляровай кафлі. За палацам уздоўж абарончай сцяны размяшчаліся варыўня, кузня(руск.) бел., пякарня, лазня, бровар. Справа ад брамы стаялі дом «прускага муру» з жылымі пакоямі, каморай, вазоўняй, стайняй і свіран. Перад замкам знаходзіліся стайня, вадзяны млын і тартак.

Комплекс у XVIII стагоддзі[правіць | правіць зыходнік]

У інвентары 1745 г. апісаная сядзіба, у якую ўваходзілі драўляны палац (меў шэраг жылых, гаспадарчых, парадных пакояў з выхадам у бок звярынца), некалькі гаспадарчых пабудоў побач з палацам, фальварак з дзвюма жылымі будынкамі, пякарняй, стайняй, аборай, броварамі і інш. За сядзібай былі ставы з млынамі і рыбныя сажалкі.

Комплекс у XIX стагоддзі[правіць | правіць зыходнік]

Інтэр'ер палаца ў XIX стагоддзі

У першай палове XIX стагоддзя за 1 км ад вёскі пабудаваны мураваны двухпавярховы палац у стылі несапраўднай готыкі з чатырохяруснай квадратнай у плане вежай, завершанай чатырма шчытамі і чатырма кутнімі дэкаратыўнымі вежачкамі. У ім знаходзілася каштоўная калекцыя твораў выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, сабраная М. Тышкевічам. Згарэў у 1860 г. Да 1876 г. каля яго пастаўлены новы мураваны атынкаваны знадворку палац, які складаўся з двухпавярховых прамавугольных у плане цэнтральных і двух бакавых аб'ёмаў, злучаных паміж сабой аднапавярховымі часткамі. На галоўным фасадзе аб'ёмы ўтваралі рызаліты, да цэнтральнага рызаліта прыбудаваны прамавугольны ў плане тамбур з вялікай тэрасай наверсе, што злучаўся з параднай залай другога паверху. Палацы абкружаў вялікі парк, у якім быў звярынец(фр.) бел..

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с.: іл. — ISBN 5-85700-078-5.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]