Палац Тышкевічаў (Вільнюс)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Палац
Палац Тышкевічаў
Tiškevičių rūmai
54°40′47″ пн. ш. 25°16′42″ у. д.HGЯO
Краіна  Літва
Месцазнаходжанне
Тып будынка палац
Архітэктурны стыль Класіцызм
Архітэктар Лаўрын Гуцэвіч
Асноўныя даты

1783Рэканструкцыя
1840Рэканструкцыя
1944—1991 — Школа Барташунаса

1999ВТУГ
Вядомыя жыхары Канстанцін Тышкевіч, Яўстах Тышкевіч
Статус ахоўваецца дзяржавай
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Палац Тышкевічаў (літ.: Tiškevičių rūmai) — палац у стылі класіцызму ў Старым горадзе Вільнюса, які выходзіць сваімі фасадамі на вуліцы Завальную (Pylimo g. 26), Троцкую (Trakų g. 1) і Кейданскую (Kėdainių g.). З'яўляецца адной са славутасцей Вільнюса; помнік архітэктуры рэспубліканскага значэння (AtR 63)[1], код 768 в Регистре культурных ценностей Литовской Республики[2].

У наш час у палацы Тышкевічаў размяшчаецца архітэктурны факультэт Вільнюскага тэхнічнага ўніверсітэта Гедыміна.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паўночны фасад з парталам

З XV стагоддзя ў гэтым месцы стаяў дом паноў Жылінскіх, пазней — будынак, які належаў роду Карпаў. У 1783 годзе палац рэканструяваны ў стылі позняга класіцызму па праекце архітэктара Лаўрына Гуцэвіча. Зрэшты, гісторык Тэрэсж Дамбраўскайтэ даказвала, што звесткі аб тым, што Гуцэвіч рэканструяваў будынак, не знаходзяць дакументальнага пацверджання[3].

Пасля таго, як Іаана Карп выйшла замуж за Міхала Юзафа Тышкевіча, які паклаў пачатак біржанскай галіны Тышкевічаў, палац каля 1790 года перайшоў ва ўласнасць Тышкевічаў. З 1839 года ўладальнікам палаца быў Юзаф Міхал Тышкевіч, пасля смерці якога палац атрымаў у спадчыну яго сын Юзаф Тышкевіч.

У 1840 годзе архітэктар Томаш Тышэцкі рэканструяваў будынак. Паводле меркавання Уладаса Дрэмы, рэканструкцыя Тышэцкага ў модным тады эклектычным стылі сапсавала пабудову Гуцэвіча, якая адрознівалася арыгінальнасцю[4]

У сярэдзіне XIX стагоддзя па праекце архітэктара Мікалая Чагіна збудаваны партал з балконам над ім, які падтрымліваюць два атланты (скульптары Франчэска Андрыёлі і яго вучань Юзаф Казлоўскі)[5].

Паўночны і заходні фасады палаца Тышкевічаў

У палацы жылі Канстанцін Тышкевіч, Яўстах Тышкевіч, Юрый Тышкевіч. Да заснавання Віленскага музея старажытнасцей Яўстах Тышкевіч захоўваў у палацы частку сваіх калекцый. У палацы ладзіліся канцэрты і сходы. Тут праходзілі тайныя сходы ўдзельнікаў паўстання 1863 года. Пасля яго прыгнечання расійскія ўлады секвестравалі палац.

У канцы XIX стагоддзя палац набыў Адольф Вендарф. Пасля Першай сусветнай вайны ўладальнікам палаца быў старшыня сіндыката працаўнікоў друку Канстанцін Буконскі, жанаты з дачкой Вендарфа. У будынку размяшчалася пякарня Рэзніка і хлебная крама.

У 19441991 гадах у гэтым будынку працавала Вільнюская спецыяльная сярэдняя школа падрыхтоўкі начальніцкага складу МУС СССР вучылішча імя Юозаса Барташунаса. Пазней тут размяшчалася Вільнюскае вучылішча права (19911997), а ў цокальным паверсе з боку Завальнай вуліцы — аптэка і кавярня. У наш час у будынку размяшчаецца архітэктурны факультэт Вільнюскага тэхнічнага ўніверсітэта Гедыміна.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Герб Тышкевічаў
Балкон з атлантамі

Двухпавярховыя карпусы палаца з трох бакоў атачаюць прадаўгаваты замкнёны ўнутраны двор. З паўднёва-ўсходняга боку двор закрываюць іншыя будынкі; у адным з іх ёсць уезд у двор палаца Тышкевічаў. Фрагменты гатычнага мура захаваліся ў сцяне ўсходняга корпуса, які выходзіць на вуліцу Кейданскую.

Сцены цокальнага паверху аздоблены рустам. Плоскасці сцен другога паверху расчлянёныя паўкалонамі тасканскага ордара з канелюрамі. У авальныя нішы пад вокнамі другога паверху ўмантаваны гарэльефныя мужчынскія і жаночыя галовы.

Галоўны паўночны фасад выходзіць на вуліцу Троцкую. Уваход акцэнтаваны парталам з паўкруглай аркай і балконам над уваходам; балкон падтрымліваюць атланты. Над карнізам па цэнтры галоўнага фасада, над парталам, узвышаецца франтон хвалістай лініі з гербам Тышкевічаў «Ляліва». Крыты дахоўкай.

У інтэр'еры захаваліся элементы дэкору ў стылі класіцызму.

Зноскі

  1. Tiškevičių rūmai // Lietuvos TSR istorijos ir kultūros paminklų sąvadas. — Vilnius: Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1988. — С. 495. — 592 с. — 25 000 экз. (літ.)
  2. Juozapo Tiškevičiaus rūmai (літ.). Kultūros vertybių registras. Kultūros paveldo departamentas prie Kultūros ministerijos. Праверана 9 студзеня 2014.
  3. Vilniaus gatvių istorija. Šv. Jono, Dominikonų, Trakų gatvės. Apybraiža. — Vilnius: Charibdė, 1998. — С. 274. — 304 с. — 2 000 экз. — ISBN 9986-745-13-6. (літ.)
  4. Dingęs Vilnius. — Vilnius: Vaga, 1991. — С. 231. — 404 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-415-00366-5. (літ.)
  5. Tiškevičių rūmai // Lietuvos TSR istorijos ir kultūros paminklų sąvadas. — Vilnius: Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1988. — С. 495—496. — 592 с. — 25 000 экз. (літ.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Tiškevičių rūmai // Lietuvos TSR istorijos ir kultūros paminklų sąvadas. — Vilnius: Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1988. — С. 495—496. — 592 с. — 25 000 экз. (літ.)
  • Tiškevičių rūmai // Vilniaus gatvių istorija. Šv. Jono, Dominikonų, Trakų gatvės. Apybraiža. — Vilnius: Charibdė, 1998. — С. 272—276. — 304 с. — 2 000 экз. — ISBN 9986-745-13-6. (літ.)</ref>

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Pilnas aprašas (літ.)(недаступная спасылка). Duomenų bazė Voruta. Kultūros paveldo departamentas prie Kultūros ministerijos. Архівавана з першакрыніцы 12 студзеня 2014. Праверана 12 студзеня 2014.
  • Jūratė Jurevičienė.. Tiškevičių rūmai Vilniaus Gedimino technikos universitetui (літ.). Gedimino universitetas. Vilniaus Gedimino technikos universitetas (18 красавіка 1998). Праверана 12 студзеня 2014.(недаступная спасылка)