Мікалай Міхайлавіч Чагін
Мікалай Міхайлавіч Чагін | |
---|---|
Дата нараджэння | 1823[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 мая (6 чэрвеня) 1909 ці 1909[1] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
|
Працаваў у гарадах | Рыга, Вільня, Елгава, Гродна, Фарос і Літва[1] |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мікалай Міхайлавіч Чагін (1823—1909) — рускі архітэктар. Акадэмік архітэктуры, сапраўдны стацкі саветнік. Кіраваў будаўніцтвам праваслаўных храмаў на захадзе Расійскай імперыі (у асноўным тэрыторыя сучасных Літвы і Латвіі).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Арле, у небагатай сям’і гандляра абуткам. Скончыўшы гарадское трохкласнае вучылішча, па хадайніцтве мясцовага губернатара М. В. Васільчыкава быў адпраўлены за казённы кошт вучыцца ў Пецярбургскі тэхналагічны інстытут. Скончыў яго ў 1845 годзе з сярэбраным медалём. Адразу ж паступіў на архітэктурныя курсы ў Пецярбургскую акадэмію мастацтваў, дзе ўзімку вучыўся маляванню і чарчэнню, улетку працаваў на будаўніцтве чыгункі Пецярбург — Масква.
У 1848 годзе Чагін атрымаў дыплом архітэктара. Неўзабаве паступіў на пасаду грамадзянскага інжынера пры Гродзенскай палаце дзяржаўных маёмасцяў. У 1850 годзе быў прызначаны архітэктарам па пабудове праваслаўных цэркваў у Віцебскай і Магілёўскай губернях. У 1850—1854 гадах ён перабудаваў і пабудаваў 124 аб’екты. 13 жніўня 1853 года савет Акадэміі мастацтваў узвёў яго ў званне акадэміка архітэктуры. Ён быў узнагароджаны ордэнамі Святой Ганны III ступені і Святога Станіслава III ступені.
З 3 кастрычніка 1864 года займаў пасаду віленскага губернскага архітэктара[2]. З’яўляўся прыхільнікам праваслаўнага архітэктурнага канона, з-за чаго быў у фаворы ў М. М. Мураўёва-Віленскага[3].
У 1885 годзе ў сувязі з адмовай губернатара Жамчужнікава ў прадастаўленні адпачынку, сыходзіць у адстаўку.
Да 1880-х гадоў Сабор Святых Сымона і Ганны ў Елгаве моцна састарэў і патрабаваў перабудовы. Гэтая задача была ўскладзена на Чагіна. У канцы 1888 года яго праект быў ухвалены, а ў пачатку 1890 года пачаліся будаўнічыя працы, якія скончыліся ў лістападзе 1892 года.
Адной з самых вядомых пабудоў Чагіна з’яўляецца Свята-Уваскрасенская царква ў Фаросе (1892). Паводле яго праектаў пабудавана і рэканструявана шмат цэркваў, у тым ліку Петрапаўлаўскі сабор у Мінску[4].
Памёр Мікалай Міхайлавіч у доме свайго сына ў Санкт-Пецярбургу.
Праекты
[правіць | правіць зыходнік]- Беларусь
- Праект Свята-Крыжаўзвіжанскай царквы і іканастаса ў мястэчку Высокае Брэсцкага павета (23 жніўня 1864)[3].
- Праект і каштарыс на будаўніцтва Свята-Васкрасенскай царквы ў павятовым горадзе Ашмянах (1875)[5].
- Праект перабудовы Фары Вітаўта ў праваслаўны Сафійскі сабор у горадзе Гродна (1889) — не захавалася.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Званіца касцёла Святой Ганны ў Вільнюсе
Зноскі
- ↑ а б в г archINFORM — 1994. Праверана 21 сакавіка 2024.
- ↑ Памятная книжка Виленской губернии на 1866 год (руск.)
- ↑ а б Кулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 24. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2018. — С. 80
- ↑ 120 год мастаку-авангардысту Уладзіславу Страмінскаму і іншыя падзеі. // Рэгіянальная газета, 15 лістапада 2013. (бел.)
- ↑ Выдатныя мясціны Архівавана 5 красавіка 2019.. // Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 16 снежня 2016. (бел.)
- Нарадзіліся ў 1823 годзе
- Нарадзіліся ў Арле
- Памерлі 6 чэрвеня
- Памерлі ў 1909 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Пахаваныя на Мікольскіх могілках Аляксандра-Неўскай лаўры
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага тэхналагічнага інстытута (да 1917 года)
- Выпускнікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 3 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава 3 ступені
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары XIX стагоддзя
- Архітэктары XX стагоддзя
- Архітэктары Вільнюса
- Архітэктары Расійскай імперыі
- Віленскія губернскія архітэктары