Перайсці да зместу

Палеская легенда (фільм)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Палеская легендаM:
Рэжысёр
Сцэнарыст
Аператар У. Л. Акуліч
Кампазітар
Краіна БССР
Год 1957
IMDb ID 0189016

«Палеская легенда» — фільм, зняты на кінастудыі «Беларусьфільм» па матывах апавядання У. Караленкі  (руск.) «Лес шуміць» (1885)[1]. Прэм'ера фільму адбылася 5 чэрвеня 1957 года.

Фільм пачынаецца з таго, як прыгонны ляснік Раман прыводзіць да пана Міхася, які забіў у панскім лесе лісу. Тым часам у маёнтку гулянне. Госці слухаюць спевы Апанаса, вольнага селяніна. За прыгожыя спевы пан абяцае выканаць любое жаданне хлопца. Апанас просіць даць вольную яго нявесце Аксане. Але пан адпраўляе спевака да другога пана, гвалтуе Аксану, а потым вырашае аддаць яе ў жонкі лясніку Раману[1].

Мастакамі карціны былі Уладзімір Белавусаў (першая самастойная праца ў кіно) і Армэн Грыгар'янц[1].

У эпізодах таксама здымаліся Уладзімір Дзядзюшка, Марыя Зінкевіч, Кузьма Кулакоў, Аляксандр Кістаў, Яўген Карнавухаў, Аляксандра Клімава, Уладзімір Кудрэвіч, Вітаўтас Канцлерыс  (літ.) і іншыя[2].

Зноскі