Аляксандра Іванаўна Клімава
Аляксандра Іванаўна Клімава | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 кастрычніка 1921[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 мая 2005 (83 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Андрэй Андрэевіч Душачкін[d] |
Адукацыя | |
Месца працы |
|
Прафесія | актрыса |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0459559 |
Аляксандра Іванаўна Клімава (1 кастрычніка 1921, Самадураўка, Кустанайская губерня, РСФСР — 13 мая 2005, Мінск) — беларуская актрыса тэатра і кіно, педагог, грамадскі дзеяч. Народная артыстка СССР (1969). Народная артыстка Беларусі.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзілася 1 кастрычніка 1921 года ў вёсцы Самадураўка Кустанайскай губерні РСФСР (цяпер пас. Затабольск у Костанайскай вобласці Казахстана).
Дзяцінства і юнацтва прайшлі ў Магнітагорску. Скончыла сярэднюю і музычную школы і ў 1941 годзе пачала працоўную дзейнасць на металургічным камбінаце.
Займалася ў драмгуртку пры Доме металургаў. Першыя крокі ў акцёрскім мастацтве зрабіла на сцэне Магнітагорскага народнага тэатра. У 1942—1945 гадах — актрыса Магнітагорскага драматычнага тэатра імя А. С. Пушкіна. Падчас Вялікай Айчыннай вайны выступала ў ваенных шпіталях.
У 1945 год у паступіла ў Маскоўскае вышэйшае тэатральнае вучылішча імя М. С. Шчэпкіна (клас В. М. Пашэннай).
Пасля заканчэння вучылішча ў 1949 годзе была запрошана ў Адэскі рускі драматычны тэатр імя А. Іванова, на сцэне якога працавала да 1951 года. У 1951—1954 гадах — актрыса Кіеўскага РДТ імя Л. Украінкі, у 1954—1956 — Харкаўскага РДТ імя А. С. Пушкіна. Працавала таксама ў Свярдлоўску і Маскве.
У 1956—2004 гадах — актрыса Мінскага драматычнага тэатра імя М. Горкага.
Выканала больш за 80 галоўных роляў класічнага і сучаснага рэпертуару. Набыла славу вядучай актрысы гераічнага плана і атрымала шырокае прызнанне ў тэатральнай грамадскасці і гледачоў.
У 1981—1988 гадах выкладала ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце.
Член Саюза кінематаграфістаў БССР. Уваходзіла ў склад праўлення Беларускага саюза тэатральных дзеячаў.
Член Савецкага камітэта абароны міру, камітэта па Ленінскім і Дзяржаўных прэміях пры Савеце міністраў СССР, камісіі БССР па справах ЮНЕСКА. Абіралася старшынёй Рэспубліканскай ваенна-шэфскай камісіі.
Памерла 13 мая (па іншых крыніцах — 14 мая) 2005 года. Пахавана ў Мінску на Усходніх могілках.
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
- Муж — Андрэй Валянцінавіч Душачкін-Карсакоўскі, акцёр-педагог.
- Сын — Андрэй Андрэевіч Душачкін (нар. 1960), беларускі акцёр тэатра і кіно, педагог, літаратар. Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (2004).
Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]
- Заслужаная артыстка Беларускай ССР (1959)
- Народная артыстка Беларускай ССР (1963)
- Народная артыстка СССР (1969)
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1960)
- Ордэн Леніна (1976)
- Ордэн Дружбы народаў (1981)
- Ордэн Францыска Скарыны (2001)
- Медаль «За працоўную адзнаку» (1951)
- Медаль «У адзначэнне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» (1970)
- Медаль «Ветэран працы» (1987)
- Медаль Францыска Скарыны (1996)
- Медаль «За выдатныя заслугі ў беларускім кінематографе» (2002)
- Прэмія імя І. Буйніцкага (1994)
- Прыз «Крыштальная Паўлінка» (1996)
Зноскі
- ↑ Климова Александра Ивановна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- Асобы
- Нарадзіліся 1 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1921 годзе
- Нарадзіліся ў Кастанайскай вобласці
- Памерлі 13 мая
- Памерлі ў 2005 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Выпускнікі Вышэйшага тэатральнага вучылішча імя М. С. Шчэпкіна
- Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага
- Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Дружбы народаў
- Узнагароджаныя медалём «За працоўную адзнаку»
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
- Народныя артысты СССР
- Народныя артысты Беларускай ССР
- Заслужаныя артысты Беларускай ССР
- Лаўрэаты прэміі імя І. Буйніцкага
- Уладальнікі «Крыштальнай Паўлінкі»
- Грамадскія дзеячы СССР
- Актрысы СССР
- Актрысы Беларусі
- Постаці Магнітагорска