Уладзімір Пракопавіч Белавусаў
| Уладзімір Пракопавіч Белавусаў | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 1 студзеня 1921 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 24 кастрычніка 2006 (85 гадоў) |
| Грамадзянства | |
| Адукацыя | |
| Месца працы | |
| Прафесія | мастак кіно |
| Член у | |
| Прэміі | |
| Узнагароды | |
| IMDb | ID 0069455 |
Уладзі́мір Прако́павіч Белаву́саў (1 студзеня 1921, вёска Слабодка, Шумілінскі раён, Віцебская вобласць — 24 кастрычніка 2006) — беларускі савецкі кінамастак. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1973)[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 1 студзеня 1921 года ў вёсцы Слабодка Віцебскай вобласці. Скончыў Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі ў Маскве ў 1954 годзе. Удзельнічаў у мастацкіх выставах з 1952 года[2].
Працаваў мастаком-пастаноўшчыкам на кінастудыі «Беларусьфільм» з 1954 да 1983 года[2].
Член Беларускага саюза мастакоў з 1958 года[2].
Памёр 24 кастрычніка 2006 года.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Аформіў мастацкія фільмы: «Палеская легенда», «Чырвонае лісце» (абодва з А. Грыгар’янцам), «Строгая жанчына», «Першыя выпрабаванні» (з Ю. Булычовым), «Рагаты бастыён», «Чужое імя», «Таму што кахаю», «Шлюбная ноч»; тэлефільмы «Побач з намі», «Руіны страляюць...», «Доўгія вёрсты вайны», «Лёгка быць добрым», «Антаніна Брагіна»[1].
Сярод жывапісных работ: «На рацэ», «Рэйкавая вайна», «Апошнія дні вайны», «Беларускі пейзаж», «Возера Нарач»[2].
Яго творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі гісторыі беларускага кіно, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску і ў фондах БСМ[2].
Званні і ўзнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1973)[2].
- Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1974)[2] за тэлефільм «Руіны страляюць…»[1].
Зноскі
- 1 2 3 Владимир Прокофьевич Белоусов // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 51. — 737 с.
- 1 2 3 4 5 6 7 Белавусаў Уладзімір Пракаповіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Белавусаў Уладзімір Пракопавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 382. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Белавусаў Уладзімір Пракопавіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6. — С. 79.
- Асобы
- Нарадзіліся 1 студзеня
- Нарадзіліся ў 1921 годзе
- Нарадзіліся ў Полацкім павеце
- Памерлі 24 кастрычніка
- Памерлі ў 2006 годзе
- Выпускнікі УДІКа
- Постаці Беларусьфільма
- Члены Беларускага саюза мастакоў
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
- Нарадзіліся ў Шумілінскім раёне
- Мастакі Беларусі
- Мастакі кіно СССР
- Мастакі кіно Беларусі