Аляксандр Фёдаравіч Кістаў
| Аляксандр Фёдаравіч Кістаў | |
|---|---|
| Паштовая картка Беларусі з арыгінальнай маркай, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння А. Ф. Кістава. | |
| Дата нараджэння | 7 верасня 1903 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 14 мая 1960 (56 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Адукацыя | |
| Прафесія | акцёр, кінаакцёр |
| Тэатр | |
| Узнагароды | |
| IMDb | ID 1241608 |
Аляксандр Фёдаравіч Кі́стаў[1] (руск.: Александр Фёдорович Кистов; 7 верасня 1903, Царыцын — 14 мая 1960, Мінск) — беларускі савецкі акцёр тэатра і кіно. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1947)[2]. Народны артыст Беларускай ССР (1953)[2][1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў горадзе Царыцын. У 1920 годзе добраахвотнікам пайшоў у Чырвоную Армію[2]. Пасля дэмабілізацыі ў 1922[3] годзе на камсамольскай рабоце[2]. У 1928 годзе скончыў Ленінградскі тэатральны тэхнікум[1]. З 1929 года працаваў у тэатрах Ленінграда, Куйбышава, Масквы[3]. У 1944 годзе А. Ф. Кістаў быў запрошаны ў Дзяржаўны рускі драматычны тэатр БССР у якасці акцёра і дырэктара[2].
Памёр А. Ф. Кістаў 14 мая 1960 года. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]А. Ф. Кістаў меў ад прыроды магутны голас, велічную стаць, пластычную выразнасць і вулканічны тэмперамент, якія спалучаліся з высокім прафесійным майстэрствам і выконваў востракамедыйныя і характэрныя ролі з каларытнымі бытавымі рысамі[2].
Ролі ў тэатры
[правіць | правіць зыходнік]- Кароль Лір, Атэла («Кароль Лір», «Атэла» У. Шэкспіра)
- Прыбыткоў («Апошняя ахвяра» А. Астроўскага)
- Іван Шуйскі («Цар Фёдар Іаанавіч» А. К. Талстога)
- Астраў, Вяршынін («Дзядзя Ваня», «Тры сястры» А. Чэхава)
- Радазубаў («Варвары» М. Горкага)
- Важак («Аптымістычная трагедыя» У. Вішнеўскага)
- Забелін («Крамлёўскія куранты» М. Пагодзіна)
- Паноў («Разлом» Б. Лаўранёва)
- Сімбірцаў («Дарога Перамогі» У. Салаўёва)
- Ванюшын («Дзеці Ванюшына» С. Найдзёнава) і іншыя.
У кіно
[правіць | правіць зыходнік]А. Ф. Кістаў зняўся ў шэрагу кінафільмаў, сярод якіх «Міколка-паравоз», «Катоўскі», «Зялёныя агні», «Палеская легенда», «Першыя выпрабаванні», «Строгая жанчына».
Узнагароды і званні
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Леніна (1955)
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1953)
- Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (1945)
- Сталінская прэмія 3 ступені 1953 года за спектакль «Варвары»
- Заслужаны артыст Беларускай ССР (1947)
- Народны артыст Беларускай ССР (1953)
- Граматы і Ганаровыя граматы
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У верасні 2003 года ў Беларусі ўведзена ў абарачэнне маркіраваная паштовая картка з арыгінальнай маркай, прысвечанай 100-годдзю з дня нараджэння А. Ф. Кістава[2].
Зноскі
- ↑ а б в Беларусь 1995.
- ↑ а б в г д е ё Кистов Александр Фёдорович Архівавана 9 лютага 2023. (руск.)
- ↑ а б Александр Кистов // КИНО-ТЕАТР.РУ (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кі́стаў Аляксандр Фёдаравіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 386—387. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Кистов Александр Фёдорович Архівавана 9 лютага 2023. (руск.) // Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага
- Асaбістыя архівы Беларусі канца XVIII-пач. XXІ ст. — Мінск, 2014. — 404 с.
- Александр Кистов // КИНО-ТЕАТР.РУ (руск.)
- Ирина Завадская Он никогда не мешал партнёрам… (руск.) // СБ. Беларусь сегодня
- Нарадзіліся 7 верасня
- Нарадзіліся ў 1903 годзе
- Нарадзіліся ў Валгаградзе
- Памерлі 14 мая
- Памерлі ў 1960 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Выпускнікі Расійскага дзяржаўнага інстытута сцэнічных мастацтваў
- Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі III ступені
- Народныя артысты Беларускай ССР
- Заслужаныя артысты Беларускай ССР
- Асобы
- Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
- Акцёры СССР
- Акцёры тэатра Беларусі
- Кінаакцёры СССР
- Кінаакцёры Беларусі
- Асобы на марках
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі