Яўген Аляксандравіч Карнавухаў
Яўген Аляксандравіч Карнавухаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 лютага 1917[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 лютага 1984[1] (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр |
Тэатр | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 1251904 |
Яўген Аляксандравіч Карнавухаў (23 лютага 1917, Масеева, Наваржэўскі раён, Пскоўская вобласць, Расія — 23 лютага 1984) — савецкі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст Беларускай ССР (1955).[2][3]
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Ленінградскі тэатральны інстытут (1939). Працаваў у Дзяржаўным рускім драматычным тэатры Беларусі (1939—1941, 1945—1964), з 1964 года ў Маскоўскім тэатры імя Маякоўскага. У 1941—1945 гадах удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне.
Выканаўца героіка-рамантычных і характарных роляў. У творчасці спалучаў востры сцэнічны малюнак з эмацыянальнасцю выканання. Сярод роляў у Дзяржаўным рускім драматычным тэатры Беларусі: Фердынанд («Каварства і каханне» Ф. Шылера), Тэадора («Сабака на сене» Лопэ дэ Вегі), Эдмунд («Кароль Лір» У. Шэкспіра), Тузенбах («Тры сястры» А. Чэхава), Барыс Гадуноў («Цар Фёдар Іаанавіч» А. К. Талстога), Камандзір карабля («Аптымістычная трагедыя» У. Вішнеўскага), Эдлай Гамільтан («Дзень нараджэння Тэрэзы» Г. Мдывані).
Зняўся ў беларускіх кінафільмах «Чырвонае лісце», «Гадзіннік спыніўся апоўначы».
Зноскі
- ↑ а б в г https://www.kino-teatr.ru/kino/acter/m/sov/13660/bio/
- ↑ Карнаухов Евгений Александрович (руск.). Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага. Праверана 14 ліпеня 2022.
- ↑ Евгений Александрович Карнаухов (руск.). Маскоўскі акадэмічны тэатр імя Уладзіміра Маякоўскага. Праверана 14 ліпеня 2022.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Герштэйн Г. Р. Карнаву́хаў Яўген Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 79—80. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Яўген Аляксандравіч Карнавухаў на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 23 лютага
- Нарадзіліся ў 1917 годзе
- Нарадзіліся ў Пскоўскай губерні
- Памерлі 23 лютага
- Памерлі ў 1984 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Увядзенскіх могілках
- Выпускнікі Расійскага дзяржаўнага інстытута сцэнічных мастацтваў
- Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Каўказа»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Народныя артысты Беларускай ССР
- Асобы
- Нарадзіліся ў Пскоўскай вобласці
- Акцёры тэатра СССР
- Кінаакцёры СССР
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Акцёры тэатра Беларусі
- Акцёры тэатра Расіі
- Кінаакцёры Беларусі
- Акцёры XX стагоддзя