Пальчатакарэннік балтыйскі, Пальчатакарэннік доўгалісты, Ятрышнік балтыйскі[1] (Dactylorhiza longifolia) — від шматгадовых травяністых раслін сямейства Архідныя.
Сцябло полае, прамое, вышынёй 40—70 см. Лісце ланцэтнае, завостранае, часта прыціснутае да сцябла. На лісцях маюцца дробныя плямы. Суквецце — колас. Лісцікі прыкветніка фіялетавага колеру, губа з цёмна-фіялетавымі плямамі, трохлопасцевая. Цвіце ў чэрвені—ліпені. Плод — каробачка. Размнажаецца насеннем.
Від, занесены ў Чырвоную кнігу Расіі(руск.) (бел.. Занесены ў Дадатак 2 Канвенцыі аб міжнародным гандлі відамі дзікай фаўны і флоры, знаходзячыміся пад пагрозай знішчэння (CITES)[2]
Зноскі
↑Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 89. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Orchis balticaKlinge