Пальчатакарэннік майскі
| Пальчатакарэннік майскі | |||||||||||||||||||||
| | |||||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
|
Dactylorhiza majalis (Rchb.) P.F.Hunt & Summerh. (1965), nom. cons. | |||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||
Пальчатакарэннік майскі[1] (Dactylorhiza majalis) — від шматгадовых травяністых раслін роду Пальчатакарэннік (Dactylorhiza) сямейства Архідныя (Orchidaceae).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Батанічная ілюстрацыя з кнігі Я. Копса «Flora Batava», 1800—1934 | ||||||||||
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 15-60 см, з двума пальчатаасобнымі клубнямі. Лісце шырокае, яйцападобна-ланцэтнай формы, як правіла з цёмнымі плямамі. Кветкі лілова-пурпуровага або цёмна-фіялетавага колеру, сабраныя ў колас. Плод — сухая каробачка. Цвіце ў канцы мая — пачатку чэрвеня.
Расце на сырых лугах, па ўзлесках[2].
Арэал
[правіць | правіць зыходнік]У Расіі сустракаецца толькі ў Калінінградскай вобласці. Асноўная частка арэала знаходзіцца ў Паўночнай і Заходняй Еўропе.
У Беларусі сустракаецца па ўсёй тэрыторыі[2].
Ахоўны статус
[правіць | правіць зыходнік]З'яўляецца рэдкім відам. Занесены ў Чырвоныя кнігі Беларусі, Літвы, Расіі, Калінінградскай вобласці.
Батанічная класіфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]Сінонімы
[правіць | правіць зыходнік]Паводле The Plant List[3]:
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне; добры меданос.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
- 1 2 Ятрышники // Лекарственные растения и их применение. — 5-е, перераб. и. доп.. — Мн.: «Наука и техника», 1974. — С. 98-99. — 592 с. — 120 000 экз.
- ↑ Dactylorhiza majalis (Rchb.) P.F.Hunt & Summerh. (англ.). The Plant List (2010). Version 1. Published on the Internet; http://www.theplantlist.org/. Royal Botanic Gardens, Kew and Missouri Botanical Garden (13 кастрычніка 2010). Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2012. Праверана 26 жніўня 2012.
| Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам. III катэгорыя (VU) |
