З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Палёўкі (Arvicolinae , Microtinae ) — падсямейства млекакормячых жывёл з сямейства хамяковых.
Даўжыня цела (акрамя андатры ( Ondatra zibethicus ) ) да 23 см, хваста — да паловы даўжыні цела. Морда круглявая, вушы кароткія.
Налічваецца больш за сорак родаў (каля дваццаці сучасных), каля ста відаў. Пашыраны ў Еўропе, Азіі, Паўночнай Амерыцы. Жывуць у розных ландшафтах, сем'ямі або калоніямі. На Беларусі сустракаюцца андатра ( Ondatra zibethicus ) , палёўка вадзяная ( Arvicola amphibius ) , палёўка рыжая ( Myodes glareolus ) , палёўка-эканомка ( Microtus oeconomus ) , палёўка звычайная, або шэрая ( Microtus arvalis ) , палёўка земляная, або падземная ( Microtus subterraneus ) , палёўка цёмная, або пашавая ( Microtus agrestis ) .
Расліннаедныя. Нараджаюць да дванаццаці і больш дзіцянят, да пяці разоў за год.
Многія палёўкі — шкоднікі сельскагаспадарчых раслін, пераносчыкі ўзбуджальнікаў хвароб. Корм для многіх драпежных птушак і звяроў. Некаторыя — аб'екты промыслу.
Зноскі
Самусенка Э. Палёўкі // БЭ ў 18 т. Т. 11. Мн., 2000.