Пашырана ў Еўразіі (Еўропа, у Заходняй Сібіры, на ўсход да Алтая і гор Сярэдняй Азіі) і Паўночнай Амерыцы. На Беларусі трапляецца па ўсёй тэрыторыі, жыве ў лясах, хмызняках, пасевах сельскагаспадарчых культур, зімой у садах, пад сціртамі саломы, сена.
Цераховіч В. Палёўка рыжая // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.