Пашырана ў Еўразіі. Жыве ў лясной зоне і лесастэпе да Паўночнай Украіны, Варонежскай вобласці Расіі, Паўднёвага Урала, Алтая, Лены. На Беларусі ў невялікай колькасці трапляецца па ўсёй тэрыторыі ў алешніках, на балотах, у поймах рэк і іншых увільготненых і паніжаных мясцінах.
Палёўка цёмная // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.