Палітычная паліцыя (Польшча)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Палітычная паліцыя, ПП (польск.: Policja Polityczna) — арганізацыйная адзінка дзяржаўнай паліцыі міжваеннай Польшчы, якая займалася барацьбой са шпіянажам, камуністычным рухам і антыдзяржаўнымі дзеяннямі.

Папярэднікам ПП была Інспекцыя палітаабароны. Яна падпарадкоўвалася Галоўнаму штабу паліцыі і начальніку аддзела грамадскай бяспекі і друку Міністэрства ўнутраных спраў. Асноўныя задачы ўключалі барацьбу са шпіянажам, камунізмам і антыдзяржаўнымі дзеяннямі (контрразведка).

Непасрэдна падраздзяленне створана ў пачатку 1920[1] альбо ў 1921[2] як IV аддзел (IV-D). У яго ўваходзілі тры аддзелы: рэгістрацыі, збору матэрыялаў аб злачынствах палітычнага характару; інфармацыі[3].

Асаблівае месца ў дзейнасці органа займалі пытанні нацыянальных меншасцей. 23 верасня 1922 года ў адпаведнасці з распараджэннем Галоўнага камандуючага войскамі быў створаны Галоўны штаб па нямецкіх справах. Штаб ахопліваў шэсць ваяводстваў (Паморскае, Лодзьскае, Пазнаньскае, Кракаўскае, Сілезскае і Варшаўскае).

У 1923 годзе адбылася першая грунтоўная рэарганізацыя палітаддзела службы грамадзянскай бяспекі. Міністр унутраных спраў і прэм’ер-міністр Уладзіслаў Сікорскі 26 красавіка выдаў пастанову аб арганізацыі новага паліцэйскага фарміравання пад назвай Служба інфармацыі. Аддзяленні аддзела IV-D былі перайменаваны ў аддзяленні інфармацыі, якія ўвайшлі ў склад аддзелаў грамадскай бяспекі ваяводскіх упраўленняў. Органы палітычнай паліцыі былі адхілены ад рэальнай агентурнай дзейнасці.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Andrzej Pepłoński, Wyszkolenie Policji Państwowej, [w:] Problemy Kryminalistyki, nr 153-154, warszawa 1981, s. 597.
  2. Józef Ławnik, Represje policyjne wobec ruchu robotniczego 1918-1939, warszawa 1979, s. 35.
  3. Robert Litwiński, Współpraca Policji Państwowej z Oddziałem II Sztabu Generalnego w zwalczaniu działalności antypaństwowej w II RP, [w:] Polski wywiad wojskowy 1918-1945, pod red. Piotra Kołakowskiego i Andrzeja Pepłońskiego, Toruń 2007, s. 360, przyp. 8.