Пал Кадаша

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Пал Кадаша
Kadosa Pál
Kadosa Pál.jpg
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 6 верасня 1903(1903-09-06)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 сакавіка 1983(1983-03-30)[4] (79 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна Сцяг Венгрыі Венгрыя
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар, музычны педагог, піяніст, музыказнавец, выкладчык універсітэта, кінакампазітар
Інструменты фартэпіяна
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Пал Ка́даша (венг.: Kadosa Pál; 6 верасня 1903, Лева, Аўстра-Венгрыя, цяпер Левіцы, Славакія — 30 сакавіка 1983, Будапешт, Венгрыя) — венгерскі кампазітар, педагог, піяніст. Народны артыст Венгрыі (1963). Ганаровы чл. Каралеўскай акадэміі музыкі ў Лондане (1967), член-карэспандэнт Акадэміі мастацтваў ГДР (1970). Лаўрэат прэміі імя Л. Кошута 1950, 1975 і Ф. Эркеля 1955, 1962.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1927 годзе скончыў Вышэйшую музычную школу ў Будапешце па класах кампазіцыі (клас З. Кодая) і фартэпіяна, выкладаў у ёй, з 1945 года прафесар. З 1923 года выступаў як піяніст. Арганізатар 1-га Міжнароднага конкурсу імя Б. Бартака і Фестывалю музыкі ў Будапешце.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У творчасці развіваў традыцыі Бартака. Сярод твораў: опера-араторыя «Дзяржаве ўласціва памыляцца» (паст. 1947), «Прыгода ў Хусце» (1951), 5 кантат; 8 сімфоній (19421968); 7 канцэртаў для інструментаў з аркестрам, камерна-інструментальныя ансамблі, вакальныя цыклы, фартэпіянныя п’есы і інш.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Pál Kadosa // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Pál Kadosa // Берлінская акадэмія мастацтваў — 1696. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 12 кастрычніка 2019.
  5. PIM identifier Праверана 1 чэрвеня 2020.
  6. PIM identifier Праверана 1 чэрвеня 2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]