Каралеўства Харватыя
| Гістарычная дзяржава | |||
| Каралеўства Харватыя | |||
|---|---|---|---|
| лац.: Regnum Croatiae харв.: Kraljevina Hrvatska | |||
|
|||
|
Харватыя на піку сваёй магутнасці. |
|||
|
каля 925 г. — 1102
|
|||
| Сталіца |
Змянялася з часам. Нін Біяград-на-Мору Солін Кнін |
||
| Мова(ы) |
лацінская, старахарвацкая |
||
| Афіцыйная мова | лацінская мова | ||
| Рэлігія | рымскае каталіцтва | ||
| Плошча | 110,000 км² (11 стагоддзе) | ||
| Форма кіравання | Манархія | ||
| Кароль | |||
| • 925–928 | Таміслаў (першы кароль) | ||
| • 1093–1097 | Петар Свачыч | ||
| Гісторыя | |||
| • каля 925 | Харватыя стала каралеўствам | ||
| • 1102 | Каранацыя Кальмана Кніжніка | ||
| Гісторыя Харватыі |
|---|
| Даславянскі перыяд |
| Старажытнахарвацкая дзяржава |
| Пад уладай Венгрыі |
| Югаславія |
| Рэспубліка Харватыя |
Каралеўства Харватыя (лац.: Regnum Croatiae; харв.: Kraljevina Hrvatska) — сярэднявечнае каралеўства ў Цэнтральнай Еўропе, якое ўключала ў сябе большую частку сённяшняй Харватыі (за выключэннем большай частцы Істрыі і некалькіх Далмацынскіх прыбярэжных астравоў), а таксама частку сучаснай Босніі і Герцагавіны. Каралеўства існавала ў якасці сувярэннай дзяржавы на працягу амаль двух стагоддзяў. Яго існаванне характарызуецца шматлікімі канфліктамі і мірнымі перыядамі з балгарамі, візантыйцамі, венграмі, а таксама суперніцтвам з Венецыяй за кантроль над усходняй часткай Адрыятычнага ўзбярэжжа. У 10 стагоддзі біскуп Гргур Нінскі паставіў мэту прасоўвання харвацкай мовы ў набажэнстве, што прывяло да канфлікту з Папам. У другой палове 11 стагоддзя Харватыі ўдалося ўзяць пад кантроль большасць прыбярэжных гарадоў Далмацыі з падзеннем візантыйскага кантролю над імі. У гэты час каралеўства дасягнула свайго піку падчас кіравання Петара Крашыміра IV (1058-1074) і Дмітара Званіміра (1075-1089).
Да 1091 года дзяржавай кіравала, у асноўным, дынастыя Трпіміравічаў, пасля чаго каралеўства перажыло крызіс спадчыны пасады і пасля дзесяцігоддзя канфліктаў за трон і бітвы пры гары Гвоздзь карона перайшла да дынастыі Арпадаў, а венгерскі кароль Кальман Кніжнік стаў «каралём Харватыі і Далмацыі» ў 1102 годзе, аб'яднаўшы два каралеўствы пад адной каронай. Дакладныя ўмовы ўзаемаадносін паміж дзвюма дзяржавамі сталі аб'ектам спрэчак у 19 стагоддзі. Характар адносін мяняўся з цягам часу, але ў цэлым Харватыя захоўвала вялікую ступень унутранай аўтаноміі, а рэальная ўлада належала мясцовай шляхце. Сучасныя харвацкія і венгерскія гісторыкі разглядаюць адносіны паміж Харватыяй і Венгрыяй з 1102 года як форму асабістай уніі двух унутрана аўтаномных каралеўстваў агульным каралём.