Панцеляймон (Ніжнік)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Панцеляймон (Ніжнік)
Імя пры нараджэнні Пётр Адамавіч Ніжнік
Род дзейнасці архімандрыт Рускай праваслаўнай царквы за мяжой
Дата нараджэння 16 студзеня 1895(1895-01-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 студзеня 1984(1984-01-13) (88 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання

Архімандры́т Панцеляймо́н, свецкае імя Пётр Адамавіч Ніжнік (16 студзеня 1895, Рэчыца, Пружанскі павет, Гродзенская губерня, Расійская імперыя — 13 студзеня 1984, Джорданвіль, Нью-Ёрк, ЗША) — архімандрыт Рускай праваслаўнай царквы за мяжой. Адзін з заснавальнікаў Свята-Траецкага манастыра(англ.) бел. ў Джорданвілі (ЗША).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 4 (16) студзеня 1895 года ў Рэчыцы Пружанскага павета Гродзенскай губерні (цяпер у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці).

Калі яму надышло 18 гадоў, бацькі вырашылі ажаніць Пятра. Аднак ён замест гэтага вырашыў з'ехаць у Амерыку на заробкі, і па прыездзе ўладкаваўся на працу на цукровы завод каля Чыкага. Падзеі Першай сусветнай вайны і прыход да ўлады ў Расіі бальшавікоў вымусілі яго адмовіцца ад ідэі вяртання на радзіму.

18 красавіка 1918 пайшоў у Ціханаўскі манастыр(руск.) бел.. У 1920 прыняў манаства і рукапакладзены ў іерадыяканы, а 10 красавіка 1921 — у іераманахі. З мэтай займець сродкі на адкрыццё ўласнага манастыру Панцеляймон уладкаваўся на працу на аэрапланны завод Сікорскага ў Стратфардзе.

Надзел для будучае будоўлі быў набыты ў 1928 годзе. Пабудова пачалася ў 1930 годзе з дабраславення архіепіскапа Паўночна-Амерыканскага Апалінарыя[ru]. Комплекс манастыра быў асвечаны ў 1935 годзе пад тытулам Святой Тройцы. Панцеляймон быў яго настаяцелем да 1946 года.

У 1950 ігумен Панцеляймон узведзены ў сан архімандрыта.

У 1955 згаданы як трасціст (член апякунскай рады) Усходне-Амерыканскай і Джэрсійскай епархіі Рускай праваслаўнай царквы за мяжой. У 1964 згаданы як трасціст Усходне-Амерыканскай і Нью-Ёрскай епархіі РПЦМ[1].

Памёр у 1984 годзе. Пахаваны на царкоўных могілках пры рускім праваслаўным манастыры Св. Тройцы[ru] ў Джорданвілі, штат Нью-Ёрк[2].

Зноскі

  1. Архимандрит Пантелеимон (Нижник Петр Адамович) ( 1895 — 1985) (руск.) . Религиозные деятели русского зарубежья. Религиозная деятельность русского зарубежья: Биобиблиографический справочник (2 кастрычніка 2012).
  2. Гардзіенка Н. Могілкі як частка мемарыяльнай культуры беларускай эміграцыі. — academia.edu.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Е. А. Александров. Русские в Северной Америке: Биографический словарь / Под редакцией К. М. Александрова, А. В. Терещука. — Хэмден (Коннектикут, США) — Сан-Франциско (США) — Санкт-Петербург (Россия), 2005. — 599 с. — 1 000 экз. — ISBN 5-8465-0388-8.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]