Панцырныя малюскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Панцырныя малюскі
Acanthopleura granulata.jpg
Acanthopleura granulata
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Polyplacophora Blainville, 1816

Сінонімы
Атрады
  • Acanthochitonina
  • Choriplacina
  • Ischnochitonina
  • Lepidopleurina
  • Neoloricata
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   78807
NCBI   6650
EOL   2680

Панцырныя малюскі, таксама хітоны (Polyplacophora) — клас малюскаў (Mollusca).

Марскія жывёлы. Выпуклая спіна прыкрыта ракавінай, што падзяляецца на 8 пласцін. Каля 1000 відаў. Распаўсюджаныя практычна ва ўсіх морах.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня ад 0,5 да 40 см, найбольш буйныя прадстаўнікі дасягаюць вагі ў некалькі кілаграмаў. Цела падоўжана-авальнае або чэрвепадобнае, падзяляецца на галаву, тулава і шырокую плоскую мускулістую нагу. Выпуклая спіна прыкрыта ракавінай.

Ракавіна хітонаў складаецца з васьмі рухома сучлененых пласцін, якія незалежна фармуюцца ў ходзе эмбрыягенеза. Пласцінкі размешчаны паслядоўна уздоўж пярэдняй-задняй восі цела. Першая і апошняя пласцінкі адрозніваюцца ад астатніх па форме. Сярэднія шэсць пласцінак сваёй формай нагадваюць ромбы і нясуць дзве пары вырастаў — пярэднюю (апофізы) і заднюю (бакавыя інсерцыённыя пласцінкі), якія пагружаныя ў эпітэлій і складаюцца выключна з артыкуламентума.

Брушная частка знізу плоская. Маюць мускулістую нагу з плоскай падэшвай. Нага служыць не толькі для перамяшчэння, а і для прысмоктвання малюска да камянёў, скал і да т.п. У выпадку небяспекі згортваюцца клубком.

На пярэднім канцы выдзяляецца галава ў выглядзе паўкруглага дыска, аддзеленага ад нагі папярэчнай баразёнкай. У цэнтры галаўнога дыска знаходзіцца рот, а ззаду, пад нагой, — заднепраходная адтуліна. У прадольных баразёнках размяшчаюцца шчэлепы (жабры), якімі малюск дыхае.

Пад скураным покрывам, паміж жабернымі баразёнкамі і краем ракавіны на спінным баку, знаходзіцца мантыя. Гэта частка паверхні пакрыта вапняковымі іголкамі. У большасці відаў ніжняя частка мантыі шчыльна прыціскаецца да паверхні прадмета, на якім знаходзіцца жывёла.

Панцырныя малюскі маюць своеасаблівыя органы пачуццяў (эстэты), размешчаныя ў каналах, што пранізваюць ракавіну. Гэтыя органы служаць для ўспрымання ціску вады і часткова пераўтвораны ў вочкі.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Вядомы з ранняга кембрыю (560 млн. гадоў назад).

Пашыраны ва ўсіх морах, найбольш у Паўднёвым паўшар'і. Насяляюць галоўным чынам прыліўна-адліўную зону розных мораў, мелкаводдзе. Жывць на дне на камянях, скалах.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Кормяцца водарасцямі, дэтрытам.

Раздзельнаполыя. Развіццё з ператварэннем, лічынка плавае.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]