Пань Юэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пань Юэ
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 247
Месца нараджэння
Дата смерці 300
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт

Пань Юэ (кіт. 潘岳, піньінь Pān Yuè; 247—300) — кітайскі дзяржаўны дзеяч і паэт часоў Заходняй Цзінь.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з уплывовай чыноўніцкай сям’і Пань. Нарадзіліся ў павеце Чжунму. Яго дзед спадар Цзінь быў тайшоу акругі Аньпін (у сучаснай правінцыі Хэбэй) у эпоху Усходняй Хань, а яго бацька Пань Пі служыў нэйшы акругі Ланье (у сучаснай правінцыі Шаньдун).

У юнацтве праявіліся выдатныя здольнасці да навучання і літаратурны талент. У родных атрымаў мянушку «дзіўны падлетак».

З канца 260-х Пань Юэ знаходзіўся пры двары імператара У-дзі  (руск.). Займаў высокія пасады ў цэнтральным адміністрацыйным апараце. У 266 годзе адбыў у сталіцу імперыі ў Лаяне і служыў як памочнік у ведамстве грамадскіх работ. У 278 годзе на некаторы час перабраўся ў сямейны маёнтак. У 282 годзе ўзначаліў павет Мэнсянь  (руск.). У 287 годзе прызначаны на пасаду цэнзара імператарскага савета. Адначасова ён стаў адным з лідараў прыдворнай паэтычнай групы «Дваццаць чатыры сябры». Вядома, што прыхільнікамі паэтычнага дару Пань Юэ быў асабіста імператар і члены яго сям’і.

Пасля смерці У-дзі Пань Юэ, спаслаўшыся на слабое здароўе, у 290 годзе падаў у адстаўку і 5 гадоў пражыў пустэльнікам. Вяртанне ў 295 годзе да палітычнага жыцця, на першым часе прывяло яго да імклівага ўзвышэння. Зрэшты ў 300 годзе падчас вайны васьмі князёў  (руск.) быў абвінавачаны ў змове і пакараны.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У актыве 15 вершаў-шы  (руск.) (з цыкламі), 12 поўных тэкстаў і 10 фрагментаў од-фу  (руск.).

Лірыка Пань Юэ па тэматыцы і свайму настрою нагадвае творчасць Лу Цзі. Яго лірычны герой таксама знаходзіцца ў стане ўнутранай спустошанасці і дэпрэсіі. Пань Юэ ў адрозненне ад Лу Цзі цікавяць не столькі прычыны такога душэўнага надрыву, колькі дэталі і нюансы яго перажыванняў. Найбольш значным з’яўляецца цыкл-трыпціх «Даа ван шы» («Сумую аб памерлай жонцы»).

Оды Пань Юэ можна падзяліць на тры асноўныя тэматычныя групы: «класічныя» оды-панегірыкі, прысвечаныя апяванню кіруючага рэжыму праз апісанне афіцыйных рытуальных і прыдворных цырымоній і пераможных ваенных кампаній («Ода пра аранне імператарскага поля», «Ода аб паляванні на фазанаў», «Ода аб паходзе на захад»; оды на любоўныя тэмы («Ода пра смутак па памерлай жонкай», «Ода пра ўдаву»; творы асобаснага характару («Ода пра восеньскі настрой», «Ода пра думы адносна ранейшых часоў». Ім уласцівыя матывы расчаравання ў службовай кар’еры і адчуванне ўласнай адзіноты, дапоўненыя сентэнцыямі ў адрас вярхоў, няздольных наладзіць справы панавання, нараканнямі на асабістыя жыццёвыя і службовыя бязладзіцы, апяванне радасцяў быцця па-за мітуслівым светам.

Творчасць Пань Юэ працягвае тэматычную лінію «паэзіі палёў і садоў» (цянь-юань шы) і з’яўляецца прадвеснікам лірыкі Таа Юаньміна.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Song Geng (2004). The Fragile Scholar: Power and Masculinity in Chinese Culture. Hong Kong University Press. p.143-144.
  • An Anthology of Chinese Verse, p. 86— 88
  • Knechtges, David R. (2010). «Pan Yue 潘岳». Ancient and Early Medieval Chinese Literature: A Reference Guide, Part One. Leiden: Brill. pp. 698—709.
  • Williams, Nicholas Morrow (2015). «Pan Yue ji 潘岳集». In Chennault, Cynthia L.; Knapp, Keith N.; Berkowitz, Alan J.; Dien, Albert E. Early Medieval Chinese Texts: A Bibliographical Guide. Berkeley: Institute of East Asian Studies, University of California, Berkeley. pp. 220-24.