Таа Юаньмін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Таа Юаньмін
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 11 лютага 365(0365-02-11)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 лістапада 427(0427-11-21)[1] (62 гады)
Грамадзянства
Жонка Zhai Shi[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, пісьменнік
Мова твораў вэньянь
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Таа Юаньмін (кіт. трад. 陶淵明, спр. 陶渊明, піньінь Táo Yuānmíng, 365 — 427) — кітайскі паэт і пісьменнік часоў Шасці царстваў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з высакароднай, але збяднелай сям’і Таа. Нарадзіўся ў г. Чайсане, сучасная правінцыя Цзянсі. Яго сваякі ды і ён сам спачатку служылі дынастыі Усходняя Цзінь, а пасля дынастыі Лю Сун  (укр.). Пра яго кар’еру мала звестак. У 393—395 гадах быў членам Савета вобласці Пензе. Пасля, з 399 года займаў пасаду служачага, які займаўся садамі і палямі імперыі. Часта ездзіў па краіне. Некаторы час жыў у сталіцы царства Цзіянкані, што была непадалёк ад сучаснага Нанкіна. У 405 годзе сышоў у адстаўку, расчараваўшыся ў палітыцы. Пасля гэтага ўвесь час пражываў у сваім маёнтку, складаючы вершы. Памёр у 427 годзе.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Таа Юаньмін трымае Ganoderma lingzhi. Чэнь Хуншоу  (укр.) (XVII стагоддзе)

Таа Юаньмін — аўтар шматлікіх паэм і невялікіх вершаў, дзе ён апявае сельскае жыццё, усхваляючы арыстакратыю ранейшых часоў, у цэлым прыватнае жыццё, супрацьпастаўляючы яму дзяржаўную службу. Найбольш вядомай паэмай з’яўляецца «Вяртанне ў сады і палі». Даволі цікавай з’яўляецца паэма «Забарона на каханне». Усяго ў актыве Таа Юаньміна каля 160 вершаў.

Таксама склаў зборнік апавяданняў аб дзіўных і незвычайных з’явах пад назвай «Персікавая крыніца». У далейшым такія апавяданні сталі папулярнымі сярод кітайскіх пісьменнікаў.

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

На беларускую мову перакладаў Мікола Мятліцкі.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. China Biographical Database

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Helwig Schmidt-Glintzer: Geschichte der chinesischen Literatur, Bern 1990, ISBN 3-406-45337-6