Перайсці да зместу

Папаланы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Папаланы (ад італ.: popolo — народ) — гандлёва-рамесныя пласты гарадоў Паўночнай і Цэнтральнай Італіі ў XII—XIV стагоддзях, аб’яднаныя ў цэхі (arti). У канцы XII — пачатку XIII стагоддзя папаланы вялі барацьбу з нобілямі-феадаламі, да сярэдзіны XIII стагоддзя ўсталявалі сваю ўладу ў шэрагу гарадоў: у Балонні (1245), у Фларэнцыі (1250) і інш. У гэтых гарадах-дзяржавах была ўсталяваная выбарная ўлада прадстаўнікоў цэхаў, а феадалы (канец XIII стагоддзя) былі пазбаўленыя палітычных правоў у заканадаўчым парадку «Народнымі статутамі» ў Сіене (1277), «Пастановамі справядлівасці» ў Фларэнцыі (1293). Да XIV стагоддзя адбылося рэзкае расслаенне папаланаў на «тлусты народ» (гарадская вярхушка) і «худы народ». У XIV стагоддзі тэрмін «папаланы» знік.