Італьянскія гарады-дзяржавы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сцяг Італіі Гісторыя Італіі
Flag of Italy
Старажытны свет
Дагістарычная Італія
Этрускі (XII—VI стст. да н.э.)
Вялікая Грэцыя (VIII—VII стст. да н.э.)
Старажытны Рым (VIII ст. да н.э. — V ст. н.э.)
Італія пад уладай остготаў (V—VI стст.)
Сярэдневякоўе
Сярэдневяковая Італія
Італія пад уладай Візантыі (VI—VIII стст.)
Лангабардскае каралеўства (VI—VIII стст.)
Сярэдневяковае каралеўства Італія
Іслам і нарманы ў паўднёвай Італіі
Марскія рэспублікі і Італьянскія гарады-дзяржавы
Новы час
Італьянскі Рэнесанс (XIV—XVI стст.)
Італьянскія войны (1494—1559)
Італія ў Новы час (1559—1814)
Рысарджымента (1815—1861)
Сучасная гісторыя
Каралеўства Італія (1861—1945)
✰ Італія ў Першай сусветнай вайне (1914—1918)
Фашызм і каланіяльная імперыя (1918—1945)
Італія ў Другой сусветнай вайне (1940—1945)
Найноўшая гісторыя Італіі (1945—цяперашні час)
Свінцовыя гады (1970-я — 1980-я)
Асобныя тэмы
Гістарычныя дзяржавы Італіі
Ваенная гісторыя Італіі
Эканамічная гісторыя Італіі
Генетычная гісторыя Італіі
Выбарчая гісторыя
Гісторыя моды ў Італіі
Паштовая гісторыя
Чыгуначная гісторыя
Гісторыя грошай у Італіі
Гісторыя музыкі ў Італіі

Партал «Італія»

Італьянскія гарады-дзяржавы з’яўляюцца палітычным феноменам малых незалежных дзяржаў, якія існавалі ў IX—XV стст., галоўным чынам, у цэнтральнай і паўночнай частцы Апенінскага паўвострава.

Пасля падзення Заходняй Рымскай імперыі гарадскія паселішчы ў Італіі ў цэлым захавалі некалькі большую пераемнасць ад рымскай спадчыны ў параўнанні з астатняй часткай Заходняй Еўропы. Многія гарады ацалелі ад больш ранніх этрускіх і рымскіх гарадоў. Таксама захаваліся рэспубліканскія ўстановы Рыма. Некаторыя феадалы карысталіся рабскай працай на вялікіх участках зямлі, але да XI стагоддзя такія гарады, як Венецыя, Мілан, Фларэнцыя, Генуя, Піза, Сіена, Лука, Крэмона, сталі буйнымі гандлёвымі метраполіямі, здольнымі здабыць незалежнасць ад іх фармальных суверэнаў.

Раннія італьянскія гарады-дзяржавы[правіць | правіць зыходнік]

Фларэнцыя была адным з найважнейшых гарадоў-дзяржаў Італіі

Першыя італьянскія гарады-дзяржавы ўзніклі ў паўночнай Італіі ў выніку барацьбы са Свяшчэннай Рымскай імперыяй за здабыццё незалежнасці[1]. Ламбардская ліга была саюзам, які ў момант максімальнага развіцця ўключаў у сябе большасць гарадоў паўночнай Італіі, у тым ліку Мілан, П’ячэнцу, Крэмону, Мантую, Крэму, Бергама, Брэшыю, Балонню, Падую, Трэвіза, Вічэнцу, Венецыю, Верону, Лодзі, Рэджа-нель-Эмілію і Парму, хоць колькасць удзельнікаў змянялася з цягам часу. Астатнія гарады-дзяржавы дзейнічалі сумесна з гэтай «садружнасцю» гарадоў, як гэта рабілі Генуя, Турын і Рагуза.

У цэнтральнай Італіі знаходзіліся гарады-дзяржавы Фларэнцыя, Піза, Лука, Сіена і Анкона, а на поўдні ад Рыма і Папскай вобласці былі гарады-дзяржавы Салерна, Амальфі, Бары, Неапаль і Трані, якія ў 1130 годзе былі аб’яднаны ў складзе зноў створанага нарманскага Сіцылійскага каралеўства[2].

Каля 1100 гады ўзніклі Генуя і Венецыя як незалежныя марскія рэспублікі. Для Генуі намінальным кіраўніком быў імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі, а прэзідэнтам горада з’яўляўся біскуп; аднак рэальная ўлада належала некалькім саветнікам, якія штогод выбіраліся на народным сходзе. Піза і Амальфі таксама ўзніклі як марскія рэспублікі: гандаль, будаўніцтва караблёў і банкаўская справа падтрымлівалі моц гэтых гарадоў на Міжземным моры[3].

Адрозненні ад паўночнай Еўропы[правіць | правіць зыходнік]

Паміж XII і XIII стагоддзямі Італія значна адрознівалася ад феадальнай Еўропы на поўнач ад Альпаў. Паўвостраў уяўляў сабой сумесь разнастайных палітычных і культурных элементаў, а не адзіную дзяржаву.

Марк Блок і Фернан Брадэль даказваюць, што гісторыя рэгіёна была прадвызначана яго геаграфіяй; іншыя навукоўцы падкрэсліваюць адсутнасць цэнтральнай палітычнай структуры. Гарыстая прырода італьянскага ландшафту перашкаджала эфектыўным міжгарадскім камунікацыям. Выключэннем была Паданская раўніна: толькі яна ўяўляла сабой шырокую складную тэрыторыю, і большасць заваяваных гарадоў-дзяржаў размяшчаліся менавіта тут. Тыя, што найдаўжэй заставаліся незалежнымі, размяшчаліся ў найбольш перасечанай мясцовасці, як Фларэнцыя ці Венецыя (якую абараняла яе лагуна). Альпы сваімі скаламі заміналі імператару Свяшчэннай Рымскай імперыі і шматлікім нямецкім феадалам напасці на паўночную частку Італіі, што абараняла краіну ад пастаяннага германскага палітычнага кантролю. Галоўным чынам з гэтых прычынах не ўзнікла моцнай манархіі, як гэта адбылося ў астатняй Еўропе (улада Свяшчэннай Рымскай імперыі над паўночнай Італіяй, асабліва пасля 1177 года, была толькі намінальнай); а замест гэтага ўзніклі незалежныя гарады-дзяржавы.

Найяснейшая Венецыянская рэспубліка, першапачаткова з’яўляючыся горадам-дзяржавай, пасля пашырылася і заваявала шэраг тэрыторый у самой Італіі і за морам

Хоць, галоўным чынам, стабільна пераважалі рымскія гарадскія і рэспубліканскія настроі, адбывалася і мноства змен і рухаў. Італія першай адчувала змены, якія адбываліся ў Еўропе з XI па XIII стагоддзі. Гэта былі:

  • рост насельніцтва: насельніцтва ў гэты перыяд падвоілася (дэмаграфічны выбух);
  • узнікненне буйных гарадоў: Венецыя, Фларэнцыя і Мілан мелі звыш 100 000 жыхароў да XIII стагоддзя. Акрамя таго, шэраг іншых гарадоў, такіх як Генуя, Балоння і Верона, мелі звыш 50 000 жыхароў;
  • перабудова вялікіх сабораў;
  • прыкметнае перамяшчэнне насельніцтва з вёсак у гарады (у Італіі ўдзельная вага гарадскога насельніцтва складала 20 %, што рабіла яе найбольш урбанізаваным грамадствам таго часу);
  • аграрная рэвалюцыя;
  • развіццё камерцыі.

У нядаўніх працах пра гарады-дзяржавах амерыканскі навуковец Родні Старк падкрэслівае, што яны спалучалі адказны ўрад, хрысціянства і зараджэнне капіталізму[4]. Ён зважае, што гэтыя дзяржавы былі галоўным чынам рэспублікамі, у адрозненне ад вялікіх еўрапейскіх манархій Францыі і Іспаніі, дзе абсалютная ўлада была ўскладзена на кіраўнікоў, якія маглі і жадалі перашкаджаць развіццю камерцыі. Утрымліваючы як царкоўную, так і свецкую ўладу ў сваіх руках, незалежныя гарадскія рэспублікі квітнелі дзякуючы камерцыі, заснаванай на раннекапіталістычных прынцыпах, у канчатковым выніку ствараючы ўмовы для мастацкага і інтэлектуальнага росквіту Адраджэння.

Кембрыджскі гісторык і палітычны філосаф Квенцін Скінер[5] звярнуў увагу, як нямецкі біскуп Атон Фрайзінгскі, які наведаў цэнтральную Італію ў XII стагоддзі, апісваў італьянскія гарады як гарады, якія выйшлі з феадалізму, так што іх соцыум грунтаваўся на купецтве і гандлі. Але і паўночныя гарады-дзяржавы былі годныя асаблівай увагі ў сувязі з феноменам купецкіх рэспублік, асабліва Венецыянская рэспубліка[6]. У параўнанні з абсалютысцкімі манархіямі і іншымі дзяржавамі з большай цэнтралізацыяй, італьянскія камуны і гандлёвыя рэспублікі мелі большую палітычную свабоду, якая спрыяла навуковаму і мастацкаму развіццю. Геаграфічна і дзякуючы развіццю гандлю італьянскія гарады, такія як Венецыя, сталі міжнароднымі гандлёвымі і фінансавымі вузламі, а таксама інтэлектуальнымі цэнтрамі.

Гарвардскі гісторык Нейл Фергюсан[7] адзначаў, што Фларэнцыя і Венецыя, як і некаторыя іншыя італьянскія гарады-дзяржавы, адыгрывалі найважнейшую інавацыйную ролю ў сусветным фінансавым прагрэсе, распрацоўваючы асноўныя інструменты і практыкі банкаўскай дзейнасці і ствараючы новыя формы сацыяльнай і эканамічнай арганізацыі.

Даход[правіць | правіць зыходнік]

Паводле ацэнак, даход на душу насельніцтва ў паўночнай Італіі прыкладна патроіўся за перыяд з XI па XV стагоддзі. Гэта было ў вышэйшай ступені мабільнае грамадства, яго насельніцтва расло, паскарэнне яму надавала камерцыя, што імкліва развівалася ў Эпоху Адраджэння.

У пачатку XIV стагоддзя Італія з’яўлялася эканамічнай сталіцай Заходняй Еўропы: дзяржавы Апенінскага паўвострава былі асноўнымі вытворцамі гатовай шарсцяной прадукцыі. Аднак з прыходам бубоннай чумы ў 1348 годзе, зараджэннем англійскай шарсцяной прамысловасці і пастаянным ваенным становішчам, Італія часова страціла сваю эканамічную перавагу. Аднак, да канца XV стагоддзя Італія зноў паставіла пад кантроль гандаль у Міжземнамор’і. Яна знайшла новую нішу ў гандлі прадметамі раскошы, такімі як кераміка, вырабы са шкла, карункі і шоўк, адначасова з гэтым часова адрадзіўшы шарсцяную прамысловасць.

Аднак, Італія ніколі не вярнула такой моцнай пазіцыі ў тэкстыльнай галіне. І хоць яна была месцам нараджэння банкаўскай галіны, да XVI стагоддзя нямецкія і галандскія банкі пачалі ствараць сур’ёзную канкурэнцыю. Адкрыццё Амерыкі ў канцы XV стагоддзя, як і новых маршрутаў у Афрыку і Індыю (якія зрабілі Іспанію і Партугалію лідарамі ў гандлі) выклікала зніжэнне італьянскай эканамічнай моцы[8].

Пісьменнасць і ўменне лічыць[правіць | правіць зыходнік]

Да XIII стагоддзя паўночная і цэнтральная Італія стала найбольш пісьменным грамадствам у свеце. Больш за траціну мужчынскага насельніцтва магла чытаць на мясцовых дыялектах (беспрэцэндэнтны ўзровень з моманту падзення Заходняй Рымскай імперыі), гэтак жа як і невялікі, але прыкметны працэнт жанчын.

Італьянскія гарады-дзяржавы таксама валодалі надзвычай высокай доляй насельніцтва, якая ўмела лічыць, што было звязана з важнасцю распрацаваных новых формаў рахаўніцтва, неабходных для купецкага базісу грамадства. Некаторыя з найбольш распаўсюджаных кніг, такія як Кніга абака (Liber Abaci) Леанарда Фібаначы з Пізы, змягчалі прыкладныя прыклады выкарыстання матэматыкі і арыфметыкі ў камерцыйнай практыцы[9], а таксама камерцыйныя кіраўніцтвы, заснаваныя на выдасканаленай матэматычнай і літаратурнай пісьменнасці.

Лука Пачолі спрыяў стварэнню банкаўскай сістэмы ў італьянскіх гарадах-дзяржавах сваёй сістэмай «падвойнага запісу»:[10] яго 27-старонкавы трактат па рахаўніцтве з’яўляецца першай вядомай апублікаванай працай па гэтым пытанні, і, як лічыцца, заклаў аснову для заснаванага на падвойным запісе бухгалтарскага ўліку (генуэзскіх купцоў), як ён выкарыстоўваецца сёння[11].

Камуны[правіць | правіць зыходнік]

У XI стагоддзі ў паўночнай Італіі ўзнікла новая палітычная і сацыяльная структура — горад-дзяржава, ці камуна. Грамадзянская культура, якая вырасла ў гэтых камунах была прыкметнай з’явай. У некаторых месцах, дзе камуны ўзнікалі (напрыклад, у Англіі ці Францыі), яны былі паглынуты манархічнай дзяржавай, як толькі яна з’явілася. Але яны выжылі ў паўночнай і цэнтральнай Італіі, як і ў шэрагу іншых тэрыторый Еўропы, каб стаць незалежнымі і магутнымі гарадамі-дзяржавамі. У Італіі аддзяленне ад іх феадальных сюзерэнаў адбылося ў канцы XII і ў XIII стагоддзі, у час Барацьбы за інвестытуру паміж рымскімі папамі і імператарамі Свяшчэннай Рымскай імперыі: Мілан узначаліў гарады Ламбардыі супраць імператараў Свяшчэннай Рымскай імперыі і заваяваў незалежнасць, перамогшы ў бітве пры Леньяна (1176) і бітве пры Парме (1248) (гл. таксама Ламбардскую лігу).

Падобныя гарадскія рэвалюцыі прывялі да заснавання гарадоў-дзяржаў па ўсёй сярэдневяковай Еўропе: на Русі (Наўгародская рэспубліка, XII стагоддзе), Фландрыі (бітва Залатых шпор, XIV стагоддзе), Швейцарыі (гарады Старой Швейцарскай канфедэрацыі, XIV стагоддзе), Германіі (Ганзейскі саюз, XIV—XV стагоддзя), і ў Прусіі (Трынаццацігадовая вайна, XV стагоддзе).

Некаторыя італьянскія гарады-дзяржавы вельмі хутка сталі ўяўляць сабой значную ваенную сілу. Венецыя і Генуя стварылі велізарныя марскія імперыі на Міжземным і Чорным морах, якія пагражалі Асманскай імперыі. У час Чацвёртага крыжовага паходу (1204), Венецыя заваявала чвэрць Візантыйскай імперыі.

Італія ў 1454 годзе пасля Ладзійскага міру

Марскія рэспублікі былі адным з найважнейшых вынікаў развіцця гэтай новай грамадзянскай і сацыяльнай культуры, заснаванай на камерцыі і абмене ведамі з іншымі абласцямі свету па-за межамі заходняй Еўропы. Дуброўніцкая рэспубліка і Венецыянская рэспубліка, прыклад, мелі важныя гандлёвыя сувязі з мусульманскім і індыйскім светам і гэта спрыяла першапачатковаму развіццю італьянскага Адраджэння.

Да канца XII стагоддзя ў паўночнай Італіі ўзнік новы тып грамадства; багатыя, мабільныя, са змяшанай арыстакратыяй і гарадскім бюргерскім класам (abitante), зацікаўленымі ў гарадскіх інстытутах і рэспубліканскім урадзе. Але многія з новых гарадоў-дзяржаў таксама раздзіраліся супярэчнасцямі паміж партыямі, заснаванымі на роднасных сувязях і рознага роду братэрствах, якія падрывалі іх адзінства (напрыклад гвельфы і гібеліны).

Княствы[правіць | правіць зыходнік]

Да 1300 года большасць гэтых рэспублік стала княствамі, якія кіраваліся сіньёрамі. Выключэннямі заставаліся Венецыя, Фларэнцыя, Лука, і некаторыя іншыя, што заставаліся рэспублікамі перад тварам усё больш манархічнай Еўропы. У мностве выпадкаў да 1400 сеньёры здолелі заснаваць стабільныя дынастыі ў гэтых гарадах (ці групах гарадоў у рамках рэгіёна), таксама набываючы дваранскі тытул ад свайго фармальнага сюзерэна. Напрыклад, у 1395 Джан Галеаца Вісконці купіў за 100,000 залатых флорынаў тытул Герцага міланскага ў імператара Вацлава IV.

Рэгіянальныя дзяржавы[правіць | правіць зыходнік]

У XIV і XV стагоддзях Мілан, Венецыя, і Фларэнцыя заваявалі астатнія гарады-дзяржавы, утварыўшы рэгіянальныя дзяржавы. У 1454 годзе Ладзійскі мір скончыў іх барацьбу за гегемонію ў Італіі за кошт дасягнення балансу сіл (гл. таксама Італьянскае Адраджэнне).

У пачатку XVI стагоддзі акрамя дробных дзяржаў накшталт Лукі ці Сан-Марына, толькі рэспубліканская Венецыя заставалася здольнай захаваць сваю незалежнасць і скласці канкурэнцыю Еўрапейскім манархіям Францыі і Іспаніі, а таксама Асманскай імперыі (гл. Італьянскія войны).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. (італ.)  Italian «Comuni»
  2. Franco Cardini & Marina Montesano. Storia Medievale. Le Monnier Università. Florence, 2006
  3. G. Benvenuti Le Repubbliche Marinare. Amalfi, Pisa, Genova, Venezia. Newton & Compton editori, Roma 1989.
  4. Stark, Rodney, The Victory of Reason, New York, Random House, 2005
  5. Skinner, Quentin, The Foundations of Modern Political Thought, vol I: The Renaissance; vol II: The Age of Reformation, Cambridge University Press, p. 69
  6. Martin, J. and Romano, D., Venice Reconsidered, Baltimore, Johns Hopkins University, 2000
  7. Фергюсон Н. Восхождение денег. — М.: Астрель: CORPUS, 2010.
  8. Matthews and Platt. The Western Humanities. Volume I: «Beginnings through the Renaissance». Mountain View: Mayfield Publishing Co., 1992
  9. Stark, Rodney, The Victory of Reason. Random House, New York: 2005
  10. Carruthers, Bruce G., & Espeland, Wendy Nelson, Accounting for Rationality: Double-Entry Bookkeeping and the Rhetoric of Economic Rationality, American Journal of Sociology, Vol. 97, No. 1, July 1991, pp. 37
  11. Sangster, Alan: «The printing of Pacioli’s Summa in 1494: how many copies were printed?» (Accounting Historians Journal, John Carroll University, Cleveland, Ohio, June 2007)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гвиччардини Ф. Сочинения. М., 1934.
  • Макиавелли Н. История Флоренции. Государь. М., 1999. 
  • Дживелегов А. К. Средневековые города в Западной Европе. СПБ. 1902
  • Рутенбург В. И. Очерк из истории раннего капитализма в Италии. М.-Л.. 1951.
  • Рутенбург В. И. Итальянские коммуны XIV—XV вв. М.-Л., 1965.
  • Рутенбург В. И. Италия и Европа накануне нового времени. Л., 1974.
  • Рутенбург В. И. Итальянский город от раннего Средневековья до Возрождения. Л., 1987.
  • Данилова И. Е. Итальянский город XV века: реальность, миф, образ. М. 2000.
  • Котельникова Л. А, Феодализм и город в Италии в VIII—XV веках. М.. 1987.
  • Краснова И. А. Деловые люди Флоренции XIV—XV вв.: занятия, образ жизни и обыденное сознание. В 2 ч. Ставрополь. 1995.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]