Парафілярыёзы
Выгляд
Парафілярыёзы — інвазійныя хваробы коней і буйной рагатай жывёлы, якія выклікаюцца нематодамі сямейства Filariidae[1].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Узбуджальнік — Parafilaria multipapillosa. Найбольш бывае ў ліпені — жніўні[1].
Распаўсюджанне
[правіць | правіць зыходнік]Адзначаюцца ў шэрагу краін Афрыкі і Еўразіі[1].
Сімптомы
[правіць | правіць зыходнік]Праяўляецца кроватачывасцю («сачэнне») на скуры шыі, карку, спіны, з утварэннем струпоў і знясіленнем[1].
Лячэнне і прафілактыка
[правіць | правіць зыходнік]Лячэнне не распрацавана. Для прафілактыкі выкарыстоўваюць рэпеленты, у перыяд масавага лёту насякомых-крывасмокаў коней пасуць ноччу[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д Б. А. Маёраў. Парафілярыёзы // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 119. — 599 с., іл. — 10 000 экз.