Парафіі Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку

Парафіі Беларускай грэка-каталіцкай царквы - структура парафій і абшчын БГКЦ.

Парафія Праведнага Язэпа (Мінск)[правіць | правіць зыходнік]

Утворана 21 верасня 1990. Абшчына была прынята мітрапалітам Стэрнюком (УГКЦ). Старшыня абшчыны: Сяргей Абламейка (21 верасня 1990 - 1995) Анатоль Сёмуха. Парахі і душпастыры:

  1. Ян Матусевіч (1990 (афіцыйна са студзеня 1994 г.) - 2 верасня 1998 г.) (нарад. 1948, пасвечаны ў 1974, перайшоў у каталіцтва ў 1979, служыць па візантыйскім абрадзе пачаў у 1990).
  2. Андрэй Абламейка (снежань 1998 года - 2009) (дыякан з 15 мая 1991 г., іерэй з 16 снежня 1998 г.)
  3. Аляксандр Аўдзеюк (верасень 2009 - кастрычнік 2011)

Cлужаць:

  1. Андрэй Буйніч, дыякан (12 чэрвеня - 17 снежня 2006), іерэй (17 снежня 2006 -
  2. Яўген Усошын дыякан (17 снежня 2006 - 17 чэрвеня 2007 года), іерэй (17 чэрвеня 2007 - снежань 2007 г.)
  3. Аляксей Філіпенка, дыякан (9 сакавіка 2013 - 14 чэрвеня 2015), святар (14 чэрвеня 2015 - )

Парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі (Мінск)[правіць | правіць зыходнік]

Парах парафіі: протаіерэй Казімір Ляховіч (- 28 лютага 2009) (вярнуўся ў лацінскі абрад) Іерам. Пахом (Кавалёў) (люты 2009 - 6 сакавіка 2010) (адміністратар) а. Яўген Усошын (06 сакавіка 2010 -) Вікарый: Іерам. Пахом (Кавалёў) (6 сакавіка 2010-) З верасня 2012 года ў парафіі служыў іераманах-рэдэмптарыстаў а. Антон Нікалаеў. 25 снежня 2012 года была адкрыта редэмптарыстская абшчына, у якую ўваходзяць рэдэмптарысты а. Антон Нікалаеў і а. Зміцер Чарнель. У 1996-1997, 1998-2001 служыў дыякан Вадзім Заркоў (у 2001 перайшоў у Беларускі Экзархат РПЦ).

Парафія Мікалая Цудатворца (Мінск)[правіць | правіць зыходнік]

Утворана ў снежні 2007 года. Парах: а. Яўген Усошын (снежань 2007 - ) а. Аляксандр Шыбека

Парафія Бялыніцкай іконы Божай Маці (Магілёў)[правіць | правіць зыходнік]

Капліца на вул. Лазарэнкі (на тэрыторыі каталіцкіх могілак) была асвечана 15 жніўня 1996 года. На 2015 года - 15 вернікаў. Адміністратар а. Васіль Ягораў (2008 - (з 28 жніўня 2007 па 2008 - дыякан) Служылі: а. Пётр-Анры Мартэн (нарад. у 1949 у Тбілісі). а. Раман Хуртаў (вясной 2008)

Парафія святых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя (Брэст)[правіць | правіць зыходнік]

Кола прыхільнікаў адраджэння Уніі пачало складацца ў Брэсце падчас рэлігійнага ўздыму ў краіне на мяжы 1989-90 гг. сярод берасцейцаў, якія цікавіліся гісторыяй хрысціянства і свайго роднага гораду, у якім была абвешчана Берасцейская царкоўная Унія 1596 года. Першую грэка-каталіцкую літургію (непублічную) для вернікаў у Брэсце адслужыў грэка-каталіцкі святар з Украіны, з Івана-Франкоўску. 5 студзеня 1993 года адбыўся сход вернікаў, на якім было прынята рашэнне ўтварыць у Брэсце грэка-каталіцкую рэлігійную суполку, ухвалены яе статут і падрыхтаваныя дакументы для яе афіцыйнай рэгістрацыі ў органах улады. Рашэннем ад 22 сакавіка 1993 года Брэсцкі аблвыканкам зацвердзіў статут і зарэгістраваў кіруючыя органы грэка-каталіцкай суполкі ў Брэсце, а 25 сакавіка 1993 года было выдадзена пасведчанне аб рэгістрацыі. З верасня 1996 г. у Брэсце пачаў сталае служэнне грэка-каталіцкі святар а. Ігар Кандрацьеў. Парах: а. Ігар Кандрацьеў.

Парафія Маці Божай Фацімскай (Гродна)[правіць | правіць зыходнік]

Створана ў кастрычніку 1992 года, спачатку было 15 чалавек, да 1998 года - каля 80 вернікаў. Капліца ў Гродна працуе ў простым доме, які пераабсталяваны пад царкву, можа змясціць не больш за 35 чалавек. Парах: а.Віктар Данілаў (кастрычнік 1992 - канец 2005) (высвячаны ў 1976, у чэрвені 2000 протапрасвітар, у канцы 2005 скончыў служэнне і выйшаў на пенсію, выехаў у Расію, дзе памёр). а. Андрэй Крот (2006-.

Парафія Хрыста-Збаўцы (Віцебск)[правіць | правіць зыходнік]

Парафія ўтвораны ў 1992 годзе. У 1997 годзе быў набыты дом (вул. Войкава, 6А), у якім зараз знаходзіцца капліца і які паступова перарабляецца ў храм (Уваскрасення Хрыстова). Да 2001 года, калі быў прызначаны уласны парах, раз у тыдзень прыязджалі служыць Літургію манахі-студыты з Полацку. Да моманту прызначэння свайго параха на службы прыходзіла каля 10 чалавек, на 2012 год - каля 50 пастаянных парафіянаў. Парах - протапрасвітар Дзмітрый Грышан (кастрычнік 2001 года - Служыць а. Аляксей Варанко, дыякан (9 сакавіка 2013 -.

Парафія Уваскрасення Хрыстовага (Віцебск)[правіць | правіць зыходнік]

Утворана ў лістападзе 1990. Парафія зарэгістравана па тым жа адрасе, што і парафія Хрыста-Збавўцы. Настаяцель - святар Дзмітрый Грышан.

Парафія Трох свяціцеляў (Гомель)[правіць | правіць зыходнік]

Утворана ў кастрычніку 1990. Адміністратар — а. Васіль Ягораў. Абшчына збіраецца ў касцёле Нараджэння Божай Маці (богаслужэнні праводзяцца ў катэхізацыйным зале). Некаторы час рэгулярныя набажэнствы не здзяйсняліся, і былі адноўленыя ў кастрычніку 2013 года (праходзяць два разы на месяц), душпастырствам вернікаў пачаў займацца святар з Магілёва а. Васіль Ягораў. Абшчына налічвае каля 10 актыўных вернікаў.

Парафія святамучаніка Язафата (Полацк)[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны ў лістападзе 1990. Набажэнства праходзіць у храме святой Параскевы, пабудаваным Барысаглебскім манастыром. Стараста парафіі - Мікола Шарах. Парахі і душпастыры: а. Пётр Кузьмічаў (1990-1991) а. Вячаслаў Масанс (1991-1993) з 1994 па 2008 - манахі Полацкага манастыра а. Аляксандр Шаўцоў (лiпень 2008 - ).

Парафія святога Язафата (Ліда)[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку 1990-х гадоў уніяты Ліды збіраліся ў Слабодском касцёле. Першая часовая капліца была абсталявана ў 1993 годзе. Прыход быў адноўлены вясной 1994 года ( 10 чалавек, частка - беларускія каталікі лацінскага абраду, частка выхадцы з Заходняй Украіны, пераважна інтэлігенцыя). У 1996 годзе быў набыты дом па вуліцы Каліноўскага 16 і пераўтвораны ў капліцу. Служыць у 1994-2006 прыязджаў святар з Мінска (спачатку а.Казімір Ляховіч, з 1997 па 2006 - а.Андрэй Абламейка). Настаяцель а.Андрэй Крот (2006 - канец 2007), а. Аляксандр Шаўцоў (канец 2007 - ліпень 2008), а. Андрэй Буйніч (восень 2008 -. Налічвае каля 30 чалавек.

Парафія Хрыста Чалавекалюбца (Маладзечна)[правіць | правіць зыходнік]

Парафія утворана ў канцы 1991 года. Першы малебен каля капліцы на месцы могілак па вул.Гарадокскай прайшоў 25 снежня 1991 года (служыў тады яшчэ дыякан Андрэй Абламейка, прысутнічалі 10 чалавек). З лютага 1992 года і да сваёй смерці 1998 годзе прыход ачольваў а.Ян Матусевіч (які правёў першае набажэнства ў канферэнц-зале Цэнтральнай гарадской бібліятэкі). Доўгі час набажэнствы праходзілі ў бібліятэцы, канцэртнай зале музычнага вучылішча, пакуль у канцы 90-х парафія не набыла будынак па вуліцы Віленскай, які быў перароблены ў капліцу. Таксама парафія ачольвалася а.А.Абламейкам (снежань 1998 года -?) (Адміністратар парафіі), затым а.Я.Усошыным. У сярэдзіне 2000-х гадоў у капліцу быў прывезена абраз Хрыста Чалавекалюбца (Езуса Міласэрнага). У 2011 годзе ў парафіі быў прызначаны першы пастаянны пробашч (да гэтага святары прыязджалі з Мінска). Пробашч кс. Алесь (Аляксандр) Шыбека (30 кастрычніка 2011 -

Парафія святых Кірылы і Мяфодзія (Баранавічы)[правіць | правіць зыходнік]

Адміністратар - а.Яўген Маліноўскі (2008 - ).

Парафія Маці Божай Жыровіцкай (Івацэвічы)[правіць | правіць зыходнік]

а. Віталь Быстроў (9 сакавіка 2013 - ). а. Вячаслаў Гарчакоў, дыякан (9 сакавіка 2013 - ).

Парафія св. Кірыла Тураўскага (Пінск)[правіць | правіць зыходнік]

Адміністратар а. Андрэй Крот.

Парафія Покрыва Прасвятой Багародзіцы (Ворша)[правіць | правіць зыходнік]

Ачольвае а.Андрэй Сідаровіч, MIC. Служыць а. Алесь Шыбека (28 жніўня 2007 - 30 кастрычніка 2011). На службу збіраюцца ад 3 да 15 чалавек, служаць у рымска-каталіцкім касцёле.

Парафія Святой Тройцы (Слонім)[правіць | правіць зыходнік]

Парафія Покрыва Найсвяцейшай Багародзіцы (Мар'іна Горка)[правіць | правіць зыходнік]

Абшчыны ў Літве[правіць | правіць зыходнік]

Ачольваліся святаром Янам Даўкшысам (1 чэрвеня 1995 / перайшоў з РПЦ / - 7 снежня 2009 / памёр /) У Вільні набажэнствы праходзілі ў храме УКГЦ Святой Тройцы. У Каўнасе раз на месяц праходзілі ў касцёле Св. Міхаіла Архангела (раней - праваслаўны сабор св.Мікалая). Каля 5 вернікаў.

Барыса-Глебскі манастыр (Полацк)[правіць | правіць зыходнік]

Студыцкі манастыр, падворак Уніўскай Лаўры, заснаваны ў сакавіку 1994 года. Колькасць насельнікаў вагалася ад 2 да 5. У 1995 годзе збудаваны невялікі драўляны храм прападобнай Параскевы Полацкай (вул. Навасёлаў, 70), які таксама служыць для патрэб парафіі Св. Язафата. У ліпені 2008 года было вырашана часова прыпыніць дзейнасць манастыра, а.Лявонцій быў адкліканы. Настаяцелі:

  • Венедыкт (Алексійчук) (3 сакавіка 1994 - 27 снежня 1996 г.) (іераманах, украінец)
  • Пахом (Кавалёў) (27 снежня 1996-лістапад 1997 і 1999-2001) (іераманах, беларус)
  • Герман (Эрманіс) (лістапад 1997 - 1999) (манах, латыш)
  • Кліменцій (Мыкычак) (2001-2003) (іераманах, украінец)
  • Лявонцій (Тумоўскі) (24 чэрвеня 2003- ліпень 2008) (іераманах, беларус)

На 2007 год у манастыры працавалі:

  • настаяцель - іераманах Лявонцій (Тумоўскі) уступіў у манастыр ў 1995, пастрыжаны ў мантыю ў 2000 і пасвечаны ў 2003, беларус.
  • манах Багдан (Стэцура) з 2004 года, украінец.
  • паслушнік Валерый (Грачуха) з 1999, памёр у красавіку 2008, беларус.

Свята-Увядзенскі жаночы манастыр (Полацк)[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны ў 1996 як падворак Львоўскага Свята-Пакроўскага жаночага манастыра. Насельнікаў ў розныя часы было 1-3, усе ўкраінкі. Апошняя ігумення Надзея (Заблоцкая). Зачынены ў 2004.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]