Перайсці да зместу

Паркер (сонечны зонд)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Parker Solar Probe
Заказчык  ЗША НАСА
Аператар Johns Hopkins University Applied Physics Laboratory[d][1]
Стартавая пляцоўка Cape Canaveral Space Launch Complex 37B[d][2]
Ракета-носьбіт ракета-носьбіт Delta IV Heawy
Запуск 12 жніўня 2018
МCOSPAR ID 2018-065A
SCN 43592
Тэхнічныя характарыстыкі
Маса 555 кг
Дыяметр 2,3 м[3]
Магутнасць 343 вт
Элементы арбіты
Вялікая паўвось 58 043 973 831,6 м
Эксцэнтрысітэт невядома
Нахіленне 0,059 радыян
Перыяд абарачэння 88 суткі
Апацэнтр 109 300 000 км
Перыцэнтр 6 900 000 км
Мэтавая апаратура
Выява лагатыпа
parkersolarprobe.jhuapl.edu (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Траекторыя палёта.

Сонечны зонд «Паркер» (англ.: Parker Solar Probe, раней таксама Solar Probe, Solar Probe Plus або Solar Probe+) — аўтаматычны касмічны апарат НАСА для вывучэння знешняй кароны Сонца. Названы ў гонар амерыканскага астрафізіка Юджына Паркера[4], які ў 1958 годзе прадказаў існаванне сонечнага ветру.

У 2024 годзе касмічны зонд пагрузіўся ў знешнія слаі атмасферы Сонца і на некалькі дзён быў лакацыйна страчаны, пакуль не выйшаў на сувязь 27 снежня. У момант найбольшага збліжэння ад сонечнай паверхні «Паркер» аддзяляла 6,1 млн км. Апарат на гэты момант ужо 21 раз пралятаў міма Сонца, але гэта збліжэнне стала рэкордным.

Сонечны зонд НАСА

[правіць | правіць зыходнік]

Праект НАСА Сонечны зонд Паркер — гэта прапанова запуску аўтаматычных касмічных апаратаў, якія наблізяцца да паверхні Сонца на адлегласць да дзесяці сонечных радыусаў[5]. Гэта значна бліжэй, чым усе апараты, якія калі-небудзь накіроўваліся да свяціла. Гэты праект (таксама вядомы пад назвай «Solar Probe+» або «Solar Probe Plus») быў заяўлены як пачатак новай місіі ў фінансавым бюджэце на 2009 год. Яна павінна стаць адной з самых дарагіх у навуковай гісторыі НАСА — кошт апарата разам с запускам у космас абыйдзецца ў 750 мільёнаў долараў.

Навуковая каардынацыя праекта ўскладзена на Лабараторыю прыкладной фізікі універсітэта імя Джона Хопкінса ў Мэрылендзе (ЗША). На 1 мая 2008 года гэтая лабараторыя далажыла аб распрацоўцы і будаўніцтве касмічнага апарата. Пры аблёце Сонца хуткасць зонда ў перыгеліі можа дасягаць 700 000 км/г (194 км/с).

Зонд «Паркер» быў запушчаны 12 жніўня 2018 года з мыса Канаверал (пасля пераносу старту на суткі)[6]. Юджын Паркер (яго ўзрост на гэты момант быў 91 год) быў на месцы запуску і развітаўся з «Паркерам».

Запуск Parker Solar Probe ракетай-носьбітам Delta IV Heavy з мыса Канаверал 12 жніўня 2018 года.

Навуковыя задачы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Вызначэнне структуры і дынамікі магнітных палёў у крыніцах сонечнага ветру.
  • Выяўленне ўзроўню энергіі, выпусканай каронай Сонца, і паскарэння сонечнага ветру.
  • Вызначэнне таго, якія механізмы паскараюць і пераносяць энергетычныя часціцы.
  • Вывучэнне часціц плазмы каля Сонца і іх ўздзеянне на сонечны вецер і ўтварэнне энергетычных часціц[7].

Для дасягнення пастаўленых навуковых задач, будуць праведзены пяць асноўных эксперыментаў даследаванняў[8]:

Пасля першага пралёта Венеры зонд выйдзе на эліптычную арбіту з перыядам 150 дзён (2/3 ад перыяду Венеры), робячы 3 абароты, калі Венера робіць 2. Пасля другога пралёта, перыяд памяншаецца да 130 дзён. Менш чым праз 2 абароту (198 дзён), КА сустрэцца з Венерай у трэці раз. Гэта скароціць перыяд да паловы венерыянскага, або каля 112,5 дзён. На чацвёртую сустрэчу перыяд будзе складаць 102 дня. Праз 237 дзён зонд сустрэне Венеру ў пяты раз, і перыяд скароціцца да 96 дзён, 3/7 ад венерыянскага. КА робіць 7 абаротаў, калі Венера робіць толькі 3. Шостая сустрэча, амаль праз два гады пасля папярэдняй, скароціць перыяд да 92 дзён (2/5 ад венерианского). Пасля яшчэ пяці абаротаў, зонд сустрэнецца з Венерай у сёмы і апошні раз, памяншаючы перыяд да 88-89 дзён, дазволіўшы падысці бліжэй да Сонца[9].

29 кастрычніка 2018 года NASA паведаміла, што зонд Паркер падышоў да Сонца на рэкордную адлегласць і пабіў дасягненне, пастаўленае апаратам Геліяс 2  (англ.) у 1976 годзе. Акрамя гэтага, Паркер развіў і рэкордную хуткасць адносна Сонца. Раней гэтыя рэкорды складалі 42,73 млн км і 246960 км/г адпаведна[10][11].

Год Падзеі
Студзень Люты Сакавік Красавік Май Чэрвень Ліпеня Жнівень Верасень Кастрычнік Лістапад Снежань
2018 12 жніўня
Запуск
28 верасня
Першы пралёт у Венеры
(перыяд 150 дзён)
1 лістапада
Перыгелій #1
2019 31 сакавіка
Перыгелій #2
28 жніўня
Периыгелій #3
21 снежня
Другі пралёт у Венеры
(перыяд 130 дзён)
2020 24 студзеня
Перыгелій #4
2 чэрвеня
Перыгелій #5
22 верасня
Перыгелій #6
6 ліпеня
Трэці пралёт у Венеры
(перыяд 112,5 дзён)
2021 13 студзеня
Перыгелій #7
24 красавіка
Перыгелій #8
5 жніўня
Перыгелій #9
16 лістапада
Перыгелій #10
16 лютага
Чацвёрты пралёт у Венеры
(перыяд 102 дні)
11 кастрычніка
Пяты пралёт у Венеры
(перыяд 96 дзён)
2022 21 лютага
Перыгелій #11
28 мая
Перыгелій #12
1 верасня
Перыгелій #13
6 снежня
Перыгелій #14
2023 13 сакавіка
Перигелий #15
17 чэрвеня
Перыгелій #16
23 верасня
Перыгелій #17
24 снежня
Перыгелій #18
16 жніўня
Шосты пралёт у Венеры
(перыяд 92 дні)
2024 25 сакавіка
Перыгелій #19
25 чэрвеня
Перыгелій #20
25 верасня
Перыгелій #21
19 снежня
Перигелий #22
Першае блізкае набліжэнне да Сонца
2 лістапада
Сёмы пралёт у Венеры
(перыяд 88 дзён)
2025 18 сакавіка
Перыгелій #23
14 чэрвеня
Перыгелій #24
10 верасня
Перыгелій #25
D7 снежня
Перыгелій #26
Графік хуткасці і адлегласці ад Сонца зонда ад запуску да 2026 года. Абазначэнні: -: Перыгелій; -: Пралёт
  1. https://space.skyrocket.de/doc_sdat/parker-solar-probe.htm
  2. McDowell J. Jonathan's Space Report — 1989.
  3. http://parkersolarprobe.jhuapl.edu/Spacecraft/index.php#introduction
  4. Первую миссию к Солнцу назвали в честь первооткрывателя солнечного ветра // nplus1.ru, май 2017
  5. Экваториальный радиус равен 6,955×108 м
  6. «Зонд „Паркер“ отправился к Солнцу», nplus1 12 авг 2018
  7. Новости высоких технологий Архівавана 15 красавіка 2015.
  8. JHUAPL. Parker Solar Probe: Spacecraft (англ.). parkersolarprobe.jhuapl.edu. Праверана 13 жніўня 2018.
  9. JHUAPL. Parker Solar Probe: The Mission (англ.). parkersolarprobe.jhuapl.edu. Праверана 13 жніўня 2018.
  10. Garner, Rob (2018-10-29). Parker Solar Probe Breaks Record, Becomes Closest Spacecraft to Sun. NASA(англ.). Архівавана з арыгінала 30 кастрычніка 2018. Праверана 2018-10-30. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2018. Праверана 3 лістапада 2018.
  11. Редакция ПМ (2018-10-30). Зонд «Паркер» подошел на рекордно близкое расстояние к Солнцу. Популярная механика(руск.). Праверана 2018-10-30.