Партрэт Альбрэхта Станіслава Радзівіла

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
невядома
Партрэт Альбрэхта Станіслава Радзівіла. 1640-я
Матэрыял палатно і алейныя фарбы
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск
(інв. ЗЖ-141)

Партрэт Альбрэхта Станіслава Радзівіла, дзяржаўнага дзеяча Рэчы Паспалітай, аўтарства ананімнага мастака. Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Параўнанне з творамі Петэра Данкерца дэ Рыя  (англ.) дазваляе прыпісаць партрэт з мінскай калекцыі мастакам яго кола[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіць з калекцыі Радзівілаў у Нясвіжы (№ 74; да 1941). Захоўваўся ў Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР да 1941 года, фондах Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (з 1948), у Дзяржаўным музеі БССР (з 1957 да 1968 года)[1].

Рэстаўрыраваны ў Нясвіжы ў XIX стагоддзі[2], у Дзяржаўным Рускім музеі М. М. Маркавым у 1968—1975 гадах (Ленінград)[1].

Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі (Мінск)[1].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Альбрэхт Станіслаў апрануты ў французскі палацавы касцюм па іспанскай модзе (фр.: costume d'espagnole)[3]. Ён складаецца з кароткага чорнага каптана, які аблягае стан і па засцежцы да таліі аздоблены вузкай паскай белага шоўку, і кароткіх да каленяў штаноў, калашыны якіх заканчваюцца фестонамі[3]. На каптан апрануты кароткі шырокі плашч-накідка, паверх якога выпушчаны блакітны адкладны каўнер, абшыты белымі карункамі. Манжэтамі з блакітнага шоўку з карункамі аздоблены і рукавы каптана[3].

На нагах Альбрэхта Станіслава абуты чорныя тупаносыя боты з залатымі шпорамі і вялізнымі адваротамі, запоўненымі белымі карункамі[3].

Выстаўкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Другое нараджэнне партрэтаў з Нясвіжа і Гродна. Мінск. 1982
  • Партрэты з Нясвіжа і Гродна. Каўнас. Яраслаўль. 1983
  • Рэстаўрацыя музейных каштоўнасцей у БССР. Мінск. 1985
  • Партрэты знакамітых постацяў даўняй Рэчы Паспалітай у мінскіх зборах. Кракаў. 1991
  • Мастацтва барока ў Беларусі. Мінск. 1991
  • Дзе Усход сустракаецца з Захадам. Варшава. 1993
  • Партрэты XVI—XVIII стст. з Нясвіжа. Мінск. 1994

Зноскі

  1. а б в г Жывапіс барока 2003, с. 60-61.
  2. Опись портретов. К. 8. № 74.
  3. а б в г Бялявіна, В. М. Беларускі касцюм / В. М. Бялявіна, Л. В. Ракава. — Мінск : Беларусь, 2017. — 463 с. : іл. ISBN 978-985-01-1241-5

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]