Партрэт Аляксандра Хадкевіча
Выгляд
| ||
Партрэт Аляксандра Хадкевіча. XVI ст. | ||
Матэрыял | Дошка |
---|
Партрэт Аляксандра Хадкевіча — карціна невядомага мастака з Супрасльскага Дабравешчанскага манастыра, напісаная ў канцы XVI ст..
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Карціна адлюстроўвае фундатара Супрасльскага Дабравешчанскага манастыра Аляксандра Хадкевіча. Фігура напісана на дошцы ў рост. Хадкевіч — сутулы, каржакаваты стары, з доўгай акладзістай барадой. Вытанчаныя рысы твару — высокі лоб, доўгі нос, рашучы погляд вялікіх вачэй — нагадваюць, з аднаго боку, біблейскі персанаж, з другога — абагульнены беларускі фальклорна-этнічны тып. Славяна-візантыйская іканапісная традыцыя праяўляецца ў статычнасці і застыласці постаці, нерухомасці позірку.
Зноскі
- ↑ Николай (Далматов), архим. Супрасльский Благовещенский мон-рь: История. СПб., 1892
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : іл.