Аляксандр Іванавіч Хадкевіч
Аляксандр Іванавіч Хадкевіч | ||
![]() | ||
Аляксандр Хадкевіч, здымак з даўняга партрэта | ||
![]() Герб «Касцеша» | ||
| ||
---|---|---|
1544 — 28 мая 1549 | ||
Папярэднік | Рыгор Осцік | |
Пераемнік | Іван Андрэевіч Палубінскі (часовы спраўца), Іван Гарнастай | |
| ||
1529 — 1547 | ||
| ||
1506—1509, 1511—1547 | ||
Нараджэнне | 1475 | |
Смерць | 28 мая 1549 | |
Пахаванне | ||
Дынастыя | Род Хадкевічаў | |
Бацька | Іван Хадкевіч[d] | |
Маці | Яўнута Бельская[d] | |
Жонка | Васіліса Іванаўна Яраславіч[d] | |
Дзеці | Геранім Аляксандравіч Хадкевіч, Рыгор Аляксандравіч Хадкевіч, Юрый Аляксандравіч Хадкевіч і Аляксандра з Хадкевічаў[d] |
Аляксандр Іванавіч Хадкевіч (каля 1475 — 28 мая 1549) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, мецэнат. Ваявода новагародскі (з 1544), канюшы надворны літоўскі (з 1502), маршалак гаспадарскі (1506—1509, 1511—1547). Пачынальнік узвышэння роду Хадкевічаў.
Трымаў Пунскае (1506), Берасцейскае (1529) ды Кнышынскае (1530) староствы.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
З магнацкага роду Хадкевічаў герба «Касцеша», сын Івана і Яўнуты (Агнешкі) Соф'і Бельскай.
Праз сваю маці быў другім кузэнам братоў Ягелонаў: вялікага князя Аляксандра, караля польскага Ян Альбрэхта, і вялікага князя Жыгімонта II. Меў дзвюх сясцёр: Аграфену і Якумілу.
Меў вялізныя зямельныя ўладанні ў паўночна-ўсходняй частцы Вялікага Княства Літоўскага з цэнтрам у Гарадку. У 1498 са смаленскім епіскапам Іосіфам Солтанам заснаваў праваслаўны манастыр у Гарадку, але ў 1502 годзе манахі з'ехалі ў Сухі Груд.
Пасля паўстання Глінскіх быў пазбаўдены пасад і кінуты ў вязніцу за падтрымку падстання, але хутка быў адпушчаны.
На гэтым месцы Аляксандр Хадкевіч збудаваў у 1510—11 гадах Супраслеўскі манастыр. Канстанцінопальскі патрыярх Ерамія II Транас выдаў адмысловы эдыкт з дазволам на яго заснаванне. Першай у манастыры была пахавана маці Аляксандра Хадкевіча.
11 мая 1513 года ажаніўся з князёўнай Васілісай з роду Яраславічаў. У шлюбе меў трох сыноў, што запачаткавалі тры галіны роду Хадкевічаў: Гераніма, Рыгора (абодва каля 1505 года, Вільня) і Юрыя (1515, Трокі); таксама сына Івана, які памёр маладым, дачок Соф'ю (1517, Вільня), якая была замужам за падчашым Станіславам Кезгайлам, а потым за канюшым Ярашам Карыцкім; і Аляксандру — замужам за Паўлам Сапегам.
Пасля смерці пахаваны разам з жонкай у Супраслеўскім манастыры.
Радавод[правіць | правіць зыходнік]
Геранім | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ян Караль | Ганна Схаластыка | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Геранім | Ян | Аляксандр | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Аляксандр | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ходзька | Іван | Аляксандр | Рыгор | Андрэй | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Аляксандра | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ганна | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Канстанцін | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Сафія | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Юрый | Юрый | Ян Казімір | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Геранім | Крыштаф | Аляксандр Крыштаф | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гальшка | Геранім Караль | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя.
- Кіркене, Г. Новы погляд на род Хадкевічаў — графаў на Шклове і Мышы / Г. Кіркене // ARCHE. — 2014. — № 6. — С. 59—70.