Партрэт Антонія III Генрыха Радзівіла (1825)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Людвіг Фурман[d]
Партрэт Антонія III Генрыха Радзівіла. 1825
Матэрыял палатно і алейныя фарбы
Памеры 75 × 62 см
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск
(інв. ЗЖ 286)

«Партрэт Антонія III Генрыха Радзівіла» — карціна са збораў Нясвіжскага замка, напісаная Людвігам Фурманам (1783—1829) у 1825 годзе. Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (інв. ЗЖ 286. НММ РБ). Памер карціны — 75 × 62 см[1].

Партрэт знаходзіўся ў салоне княгіні. Захаваўся фотаздымак у Інстытуце мастацтва Польскай акадэміі навук. Пасля 1939 г. трапіў у Мінск. У 1944 г. вывезены ў Германію, № 146 чырвоным алоўкам (?). Вернуты ў Мінск з Берліна ў 1947 г. Атрыбутаваны С. І. Пракоп’евай[1].

Зноскі

  1. а б Лёс фамільных скарбаў магнацкіх родаў Беларусі : зборнік матэрыялаў Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Лёс фамільных скарбаў магнацкіх родаў Беларусі» (Нясвіж, 10 лістапада 2020 г.) і Міжнароднага навуковага семінара «Крыпта князёў Радзівілаў у Нясвіжы: гісторыя, сучасны стан, даследаванні, перспектывы выкарыстання» (Нясвіж, 4 кастрычніка 2019 г.)/ уклад. У. У. Караленак, С. М. Клімаў. — Нясвіж : Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж», 2020. 380 с. [16] л. іл.: іл. ISBN 978-985-904-826-5.