Партрэт Войцеха Пуслоўскага

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Vojciech Pusłoŭski. Войцех Пуслоўскі (V. Vańkovič, XIX).jpg
Валянцін Ваньковіч
Партрэт маршалка дваранства Слонімскага павета Войцеха Пуслоўскага. да 1833
Матэрыял Палатно
Тэхніка алей
Памеры 102 × 82 см
Літоўскі мастацкі музей(літ.) бел., Вільнюс

Партрэт маршалка дваранства Слонімскага павета Войцеха Пуслоўскага[1] — карціна Валянціна Ваньковіча, напісаная ім да 1833 года[1].

Гісторыя карціны[правіць | правіць зыходнік]

Месца і час напісання карціны дакладна невядомыя. Войцех Пуслоўскі (1762—1833) — прадстаўнік старадаўняга шляхецкага роду Рэчы Паспалітай, вядомы грамадска-палітычны і гаспадарчы дзеяч беларуска-літоўскіх земляў, маршалка дваранства Слонімскага павета, уладальнік шматлікіх маёнткаў у Слонімскім, Кобрынскім, Гродзенскім, Пінскім, Віленскім і іншых паветах Паўночна-Заходняга края[1]. Яго партрэт мог быць замоўлены маладому Ваньковічу як у Вільні, дзе Ваньковіч вучыўся ва ўніверсітэце (18181824), так і ў Санкт-Пецярбургу, дзе мастак працягваў сваю адукацыю ў Акадэміі мастацтваў (па 1829 г.). Існуе таксама магчымасць, што партрэт быў напісаны і на слонімскай зямлі. У Войцеха Пуслоўскіх там было некалькі маёнткаў, а Валенцій Ваньковіч, яшчэ будучы студэнтам, часта бываў у тых краях — на радзіме сваёй жонкі Анэлі (з роду Растоцкіх)[1]. Партрэт быў напісаны для сямейнай партрэтнай галерэі і быў закліканы захаваць памяць пра прадстаўніка роду[2].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Захавалася арыгінальная аўтэнтычная рама карціны[3].

Войцех Пуслоўскі на партрэце Ваньковіча паўстае асобай выдатнай — заможным, прадпрымальным і кемлівым ў справах, франтам і моднікам і пры ўсім гэтым — чалавекам вельмі набожным[1]. На партрэце ён ужо немалады чалавек у традыцыйным шляхецкім сармацкім строі з чырвонай муаравай стужкай, з ордэнам Святой Ганны 1 ступені і са слуцкім поясам[3]. Багаты тканы слуцкі пояс у папярочную чорна-чырвоную палоску, павязаны па апошняй шляхецкай модзе, з выпушчанымі вонкі пэндзлямі колеру старога золата арганічна дапаўняе старапольскі кунтуш шляхціца. Твар шляхціца, добра змадэляваны мастаком, прыцягвае ўнутранай энергіяй, аптымізмам, упэўненасцю ў сабе[1][2].

У Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

З 17 лютага да 17 чэрвеня 2012 карціна ўпершыню[2] ў Беларусі выстаўлялася ў Нацыянальным мастацкім музеі[1].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі