Партызанскі аддзел «Белая Світка»
Штаб рэвалюцыйнай барацьбы з савецкай уладай | |
---|---|
Тып | пяхота |
Функцыя | змаганне з бальшавіцкай уладай |
Колькасць | каля 700 чалавек |
Дыслакацыя | Веліжшчына |
Мянушка | Партызанскі аддзел «Белая Світка» |
Партызанскі аддзел «Белая Світка» — міфічны беларускі антыбальшавіцкі атрад, які ўпершыню згадваецца ў 12-м нумары рускай эмігранцкай газеты «Голас Народа» (выдавалася ў Мюнхене, ФРГ, 1950—1956) у артыкуле «Беларускія партызаны (З мінуўшчыны антыбальшавіцкага змагання)» (руск.: «Белорусские партизаны (Из прошлого антибольшевистской борьбы)»), які быў памечаны, што заснаваны на матэрыялах Я. Маісеенка і С. Палякава. Юрка Віцьбіч у сваёй кнізе «Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі» змястоўна абвяргае магчымасць існавання такога фармавання.
Газетны шлях атрада
[правіць | правіць зыходнік]Паводле артыкула, партызанскі атрад «Белая Світка» цягам амаль 15 гадоў, да 1934 года змагаўся супраць бальшавізму і меў у сваім складзе каля 700 чалавек. Усе спробы чэкістаў выявіць месцазнаходжанне партызан аказваліся безвыніковымі да той пары, пакуль сярод саміх паўстанцаў не знайшоўся здраднік. Памочнік начальніка «Штаба рэвалюцыйнай барацьбы з савецкай уладай» (так, маўляў, называў сябе атрад) Мікалай Уневіч, ахоплены пачуццём асабістай помсты, з’явіўся ў Віцебскае ДПУ і перадаў усе планы размяшчэння партызан.
Зімой 1934 года ў гарадку Веліжы адбыўся «апошні акт трагедыі доблесных патрыётаў». Чэкісты абкружылі атрад і перабілі яго амаль напалову. Тых партызан, што засталіся ў жывых (усяго 316 чалавек), большасць з якіх была параненая, узялі ў палон. I «Белая Світка» перастала існаваць.
Параненых адправілі ў шпіталі. Іх старанна даглядалі, каб вылечыць, а потым «падрыхтаваць» да спецыяльнай сесіі Ваеннай Калегіі Вярхоўнага Суда СССР. У студзені 1934 года ўсім падсудным быў вынесены смяротны прысуд.
27 студзеня а другой гадзіне ночы ў горадзе Веліжы, на пустэчы за могілкаваю царквою, прысуд быў выкананы. Кіраўнік атрада Фёдар Іванавіч Сыч, ягоныя памочнікі Каліненка, Вайцяхоўскі, Красінец, Турэк і іншыя змагары загінулі.
Цікавінкі
[правіць | правіць зыходнік]- Верагодна, назву атрад атрымаў з аднаго твора генерала Краснова, дзе «Белая Світка», сапраўды, згадваецца.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Юрка Віцьбіч. Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі (бел.). — Нью-Ёрк: БІНіМ, 1996. — ISBN 96-83836.
- Пра газету