Партыя справядлівасці і развіцця

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Партыя справядлівасці і развіцця, Турцыя)
Jump to navigation Jump to search
Партыя справядлівасці і развіцця
турэцк.: Adalet ve Kalkınma Partisi
Лідар Рэджэп Таіп Эрдаган
Заснавальнік Рэджэп Таіп Эрдаган
Дата заснавання 14 жніўня 2001
Штаб-кватэра Flag of Turkey.svg Турцыя, Анкара, Balgat No. 202
Ідэалогія кансерватыўная дэмакратыя,
сацыяльны кансерватызм, эканамічны лібералізм, неаасманізм
Інтэрнацыянал Сцяг ЕС Альянс еўрапейскіх кансерватараў і рэфармістаў[1]
Саюзнікі і блокі Партыя нацыяналістычнага руху
Колькасць членаў 9 399 633 (2015)
Месцаў у ВНС
294 / 600
Постаці члены партыі ў катэгорыі (5 чал.)
Сайт akparti.org.tr
Commons-logo.svg Партыя справядлівасці і развіцця на Вікісховішчы

Партыя справядлівасці і развіцця (ПСР) (турэцк.: Adalet ve Kalkınma Partisi — кіруючая палітычная партыя ў Турцыі. Пазіцыяніруе сябе як умерана кансерватыўную партыю, якая арыентуецца на заходнія каштоўнасці, такія як рыначная эканоміка і ўступленне ў Еўрапейскі Саюз. Заснаваная ў 2001 выхадцамі з забароненай ісламісцкай Партыі дабрабыту.

Плакат з выявай лідэра партыі Р.Т.Эрдагана, які дзякуе выбаршчыкам за падтрымку, што прынесла перамогу

На выбарах у парламент у 2007 набрала 47% галасоў (першае месца), у 2011 паўтарыла поспех: 49,9%. Да партыі належаць прэзідэнт Турцыі Абдула Гюль і прэм'ер-міністр Турцыі Рэджэп Тайіп Эрдаган.

У адрас партыі гучаць абвінавачанні ў адыходзе ад прынцыпаў свецкай дзяржавы, закладзеных Атацюркам. У 2008 справа партыі разглядалася ў Канстытуцыйным Судзе, іск аб яе ліквідацыі, пададзены Генеральным пракурорам, быў адхілены (для прыняцця гэтага рашэння не хапіла аднаго голасу), але было зменшана напалову фінансаванне партыі з Цэнтральнага банку краіны.

У 2007 і 2010 партыя ініцыіравала канстытуцыйныя рэферэндумы, накіраваныя на дэмакратызацыю палітычнага і грамадскага жыцця ў краіне, і абодва разы атрымала неабходную падтрымку грамадзян.

Зноскі