Парфінскі раён
Выгляд
| Парфінскі раён | |||
|---|---|---|---|
| | |||
|
|||
| Краіна | |||
| Уваходзіць у | |||
| Адміністрацыйны цэнтр | |||
| Дата ўтварэння | 1968 | ||
| Насельніцтва |
|
||
| Плошча |
|
||
|
|
|||
| Афіцыйны сайт (руск.) | |||
Парфінскі раён (руск.: Парфинский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у складзе Наўгародскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Адміністрацыйны цэнтр — рабочы пасёлак Парфіна.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Раён размешчаны ў цэнтральнай частцы Наўгародскай вобласці. Плошча тэрыторыі — 1 591,12 км². Мяжуе з раёнамі Наўгародскай вобласці: на захадзе са Старарускім, на поўначы з Красцецкім, на ўсходзе з Дзямянскім. На паўночным захадзе тэрыторыя раёна выходзіць да возера Ільмень. Найбуйнейшыя рэкі — Пала, Рэдзья і Ловаць. На тэрыторыі раёна знаходзіцца каля сотні азёр, амаль палова з іх у раёне дэльты ракі Ловаць.