Парыжскі салон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
А.Кабанель, «Нараджэнне Венеры», 1865, Музей Арсэ. Галоўная карціна Салона 1865 г., набыта імператарам Напалеонам III

Парыжскі салон — адна з самых прэстыжных мастацкіх выставак Францыі, афіцыйная рэгулярная экспазіцыя парыжскай Акадэміі вытанчаных мастацтваў.

Па жаданні Людовіка XIV Каралеўская Акадэмія мастацтваў пастанавіла праводзіць рэгулярныя выстаўкі твораў сваіх членаў. Першая выстаўка адбылася 23 красавіка 1667 года. З тых часоў на працягу трох стагоддзяў удзел у выстаўцы стаў абавязковым для ўсіх мастакоў, якія жадалі заваяваць вядомасць.

Першыя выстаўкі праходзілі кожныя 2 года ў Пале-Раяль і ў Палацы Рышэльё. У 1673 годзе была выдадзена першая брашура з апісаннем прадстаўленых твораў, што можна лічыць першым у гісторыі выставачным каталогам. У 1725 годзе выстаўка ўпершыню была адкрыта ў Квадратным салоне Луўра. Гэта падзея і дала назву ўсім наступным мастацкім выстаўкам французскай Акадэміі. Шматлікія сучасныя выставачныя салоны таксама абавязаны сваёй назвай Парыжскаму салону.

У 1759 Дзідро напісаў хроніку Парыжскага салона — першы ўзор мастацтвазнаўчай крытыкі. З 1791 года Салон быў адкрыты для ўсіх мастакоў, а не толькі акадэмікаў. Адбор твораў ажыццяўляўся спецыяльным журы, створаным па пастанове ўрада.

У XIXXX стагоддзях Салон праводзіўся рэгулярна з рэдкімі выключэннямі, звязанымі з французскімі рэвалюцыямі і ваеннымі перыядамі. У наш час Салон праводзіцца штогод у павільёне Эйфель-Бранлі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]