Пале-Раяль
Выгляд
| Славутасць | |
| Пале-Раяль | |
|---|---|
| фр.: Palais-Royal | |
| | |
| 48°51′48″ пн. ш. 2°20′13″ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Месцазнаходжанне | |
| Архітэктурны стыль | класіцыстычная архітэктура[d] |
| Архітэктар | П’ер-Франсуа-Леанар Фантэн |
| Дата заснавання | 1628 |
| Сайт | domaine-palais-royal.fr |
Пале-Раяль (фр.: Palais Royal — «каралеўскі палац») — плошча, палац і парк, размешчаныя ў Парыжы насупраць паўночнага крыла Луўра.
Кардынальскі палац
[правіць | правіць зыходнік]
Нягледзячы на назву, палац быў пабудаваны па праекце Жака Лемерсье для кардынала Рышэльё і спачатку называўся кардынальскім. Пасля смерці Рышэльё палац заняла ўдава Ганна Аўстрыйская з юным Людовікам XIV, потым тут пасяліўся кардынал Мазарыні.
Рэзідэнцыя герцагаў Арлеанскіх
[правіць | правіць зыходнік]Пры Людовіку XIV і яго пераемніках палац служыў гарадской рэзідэнцыяй герцагаў Арлеанскіх, і ў маленстве Людовіка XV менавіта адсюль прынц-рэгент вёў кіраванне ўсёй Францыяй. У адным з флігеляў «Кароль-Сонца» пасяліў сваю фаварытку герцагіню дэ Лавальер; там яна нарадзіла двух пазашлюбных сыноў караля.
Зноскі
- ↑ base Mérimée — ministère de la Culture, 1978.
- 1 2 archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пале-Раяль

