Пасемё
Выгляд
Пасемё (Besemah) | |
Агульная колькасць | 723000 |
---|---|
Рэгіёны пражывання | Інданезія |
Мова | малайская |
Рэлігія | іслам |
Блізкія этнічныя групы | серавай, малайцы, сунды |
Пасемё, або басемё (малайск.: Besemah) — малайскае насельніцтва поўдню і сярэдняй часткі вострава Суматра. Назва паходзіць ад плато Пасемё. У Інданезіі разглядаюцца як асобны народ. Агульная колькасць - 723 000 чал.[1]
Пасемё склаліся як асобная група ў выніку ўзаемадзеяння карэннага насельніцтва плато Пасемё, дзе ўжо ў пачатку 1 тысячагоддзя н. э. сфарміравалася арыгінальная мегалітычная культура, з сундамі і малайцамі, якія валодалі паўднёвай Суматрай у XVII - XVIII стст. У каланіяльныя часы пасемё мелі племянную структуру грамадства падобна рэджангскай. Традыцыйныя заняткі — земляробства, рыбалоўства, паляванне.
Размаўляюць на дыялекце малайскай мовы. Асноўная рэлігія — іслам.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- The Pasemah Plateau: MYTHS of Powerful Ancestors Архівавана 24 мая 2012.
- Population of Sumatra Архівавана 13 жніўня 2014.