Серавай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Серавай
(Serawai)
Агульная колькасць 314000
Рэгіёны пражывання Інданезія
Мова серавай
Рэлігія іслам
Блізкія этнічныя групы сунды, пасемё

Серавай (саманазва: Serawai) — народ, жыхары паўднёва-заходняй часткі Суматры. Жывуць пераважна ў правінцыі Бенгкулу. Агульная колькасць (2016 г.) - 314 000 чал.[1]

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Серавай размаўляюць на так званай "дэйтэрамалайскай" мове (гл. Старажытны перыяд гісторыі Інданезіі), таму мяркуецца, што іх продкі прыбылі на Суматру не раней за 1,5 тысячагоддзя да н. э. Самі серавай лічаць сябе выхадцамі з Аравійскага паўвострава. Згодна паданням, яны трапілі на Суматру праз Яву ў часы існавання дзяржавы Маджапахіт.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Серавай здаўна былі ўцягнуты ў таварную гаспадарку. У XVII ст. яны выплочвалі даніну султану Бантэна спецыямі. Дзякуючы ўплыву англійскіх гандляроў асвоілі плантацыйную форму земляробства. Вырошчваюць гваздзіковае дрэва, какосавую пальму, каву і г. д. Селяцца пераважна ўздоўж горных рэк і на ўзбярэжжы мора. У грамадстве вылучаецца група спадчынных правадыроў, якія лічаць сябе нашчадкамі манархаў Маджапахіт.

Народная культура серавай адметна сваімі арыгінальнымі танцамі.

Мова[правіць | правіць зыходнік]

Мова серавай адносіцца да малайскай групы аўстранезійскіх моў. Маюцца сведчанні пра існаванне старажытнай пісьмовасці, блізкай да арабскай графікі. У наш час карыстаюцца пісьмовасцю на аснове лацінкі або пісьмовасцю рэджангцаў.

Рэлігія[правіць | правіць зыходнік]

Большасць вернікаў серавай спавядае іслам. Захаваліся толькі некаторыя перажыткі старажытных культаў, у тым ліку рытуал "распальвання вулкана".

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]