Тыберый

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Тыберый Юлій Цэзар Аўгуст
TIBERIUS JULIUS CAESAR AUGUSTUS
Tiberius bust.jpg
Бюст Тыберыя
2-і Рымскі імператар
19 жніўня 14 года — 16 сакавіка 37 года
Папярэднік Гай Юлій Цэзар Актавіян Аўгуст
Пераемнік Гай Юлій Цэзар Аўгуст Германік (Калігула)
 
Дзейнасць салдат, палітык
Веравызнанне старажытнарымская рэлігія
Нараджэнне 16 лістапада 42 да н.э.(-042-11-16)
Рым
Смерць 16 сакавіка 37(0037-03-16) (78 гадоў)
Мізенскі мыс
Пахаванне
Дынастыя Юліі-Клаўдзіі
Бацька Тыберый Клаўдзій Нерон
Маці Лівія Друзіла
Жонка 1. Віпсанія Агрыпіна (2012 да н.э.)
2. Юлія Старэйшая (12 да н.э.2 г.)
Дзеці Юлій Цэзар Друз
(ад першага шлюбу)
Клаўдзій Нерон (ад другога шлюбу)
 
Узнагароды

Тыбе́рый — Тыберый Клаўдзій Нерон (лац.: Tiberius Claudius Nero) (16 лістапада 42 да н.э. — 16 сакавіка 37 н.э.) — рымскі імператар з 14 па 37 год н.э. Пасля свайго айчыма Аўгуста Тыберый быў другім імператарам Рымскай Імперыі і таксама як і Аўгуст належыў да юльева-клаўдзейскай дынастыі. Час яго кіравання быў аднім з найдаўжэйшых сярод імператараў Рымскай Імперыі.

Пры Аўгусце паміж 16 і 13 гадамі да н.э. Тыберый заваяваў альпійскія тэрыторыі і Панонію, пазней правіў у Германіі. Паміж 9 і 13 гадамі н.э. Тыберый падавіў Панонска-далматынскае паўстанне.

Тыберый праявіў сябе выдатным военачальнікам у войнах з германцамі, панонцамі і дакамі. Аднак, стаўшы імператарам у 55 гадоў, залежаў ад сваёй уладалюбнай маці, Лівіі, і так было яшчэ 15 гадоў, да яе смерці. Пад уплывам Сеяна выехаў з Рыму і жыў на востраве Капры. Жывучы там, ён паблажліва паставіўся да рэжыму тэрору, арганізаванага ў Рыме Сеянам, ахвярамі якога сталі Антонія Старэйшая і яе сыны Нерон і Друз. Таксама паблажліва Тыберый паставіўся і да тэрору, арганізаванага сенатам пасля пакарання Сеяна.[1]

Тыберый паходзіў па абедзвюм лініям з роду Клаўдзіяў. Яго бацькамі былі Тыберый Клаўдзій Нерон і Лівія Друсіла. Калі Тыберыю не было 4 гадоў, маці развялася з бацькам і выйшла за Аўгуста, які ставіўся да Тыберыя з непрыяззю. Калі Лівія дамаглася ад Аўгуста ўсынаўлення Тыберыя, Аўгуст паставіў умовай развод Тыберыя з любімай жонкай Віфсаніяй і шлюб яго з дачкой Аўгуста Юліяй, чыя маральнасць была няпэўнай. Апроч таго, нашчадкам Тыберыя замест уласнага сына Друза Малодшага стаўся, такім чынам, Германік, сын Юліі. Адзначаецца, што Тыберый не адчуваў у сабе паклікання да імператарскай улады і таму быў няшчасным[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]