Гданьск

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Данцыг)
Горад
Гданьск
польск.: Gdańsk
кашубск.: Gduńsk
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Collage of views of Gdansk.jpg
Краіна
Ваяводства
Павет
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
Першае згадванне
Ранейшыя назвы
13081466, 17931945: Данцыг
Горад з
Плошча
261,96 км²
Вышыня цэнтра
-1,6 - 180,1 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
460 427[1] чалавек (2013)
Шчыльнасць
1 758 чал./км²
Агламерацыя
1 080 700 чал. чалавек
Часавы пояс
Тэлефонны код
58
Паштовыя індэксы
80-008 — 80-958
Аўтамабільны код
GD
TERC
2261011
Афіцыйны сайт
gdansk.pl
(польск.)(англ.)
Гданьск на карце Польшчы ±
Гданьск (Польшча)
Гданьск
Гданьск (Паморскае ваяводства)
Гданьск

Гданьск (польск.: Gdańsk , кашубск.: Gduńsk, ням.: Danzig, лац.: Gedanum або Dantiscum, ідыш: דאַנץ — danc, з 1308 па 1466, і 1793 па 1945 год — Данцыг) — горад на правах павета ў паўночнай Польшчы, каля 500 000 жыхароў. Гданьск — буйны порт на Балтыйскім моры, цэнтр прамысловасці, у прыватнасці нафтахімічнай і машынабудавання (развітыя суднабудаванне і сударамонт).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гданьск упершыню згадваецца ў летапісе ў 997 годзе ў сувязі з місіяй святога Адальберта (Войцеха) у Прусію. Аднак па дадзеных археалагічных раскопак, селішча на месцы Гданьска існавала ўжо ў пятым стагоддзі. Немцы сталі сяліцца ў горадзе з 12-га стагоддзя.

14 лістапада 1308 г. Гданьск быў захоплены рыцарамі Тэўтонскага ордэна і быў далучаны да Прусіі. Горад быў пераназваны ў Данцыг.

У 1466 годзе, пасля канчатка Трынаццацігадовай вайны Тэўтонскага Ордэна з Польшчай, падчас якой Ордэн патрываў паразу, Гданьск быў уз’яднаны з Польшчай і яму была вернута яго першапачатковая назва. Аднак горад атрымаў ад польскага караля Казіміра шырокія прывілеі, дзякуючы якім яго залежнасць ад Польшчы фактычна апынулася намінальнай: горад самастойна выбіраў службовых асоб, вёў амаль незалежную вонкавую палітыку і валодаў манетнай рэгаліяй.

У 1660 годзе ў Аліўскім манастыры паблізу ад Гданьска была падпісана Аліўская мірная дамова.

У 1793 годзе, у выніку падзелу Рэчы паспалітай, Гданьск дастаўся Прусіі і зноў стаў Данцыгам.

У 1807 Данцыг быў абвешчаны французамі вольным горадам, але пасля спусташальнай аблогі ў 1813 быў вернуты Прусіі.

Пасля Першай сусветнай вайны Гданьск па Версальскай мірнай дамове (1919) атрымаў статут вольнага горада і знаходзіўся пад кіраваннем Лігі Нацый. Дамова таксама перадавала Польшчы тэрыторыі, давалыя ёй доступ да Данцыга, т. з. Данцыгскі калідор (або Польскі калідор), які адлучаў Усходнюю Прусію ад Германіі. Вялікую частку насельніцтва горада (95 %) складалі немцы, але палякі мелі права на свае ўласныя ўстановы, напрыклад школы, бібліятэкі і г. д. Акрамя таго, па Версальскай дамове Польшчы было прадстаўлена вядзенне замежных спраў Данцыга і кіраванне чыгуначным паведамленнем вольнага горада. Польшчы было прадстаўлена права вольнага карыстання данцыгскімі воднымі шляхамі, докамі і інш. Данцыг уваходзіў у мытную зону Польшчы. З 1926 Польшча, з згоды Лігі Нацый, утрымоўвала ў гавані Данцыга склад ваеннай падрыхтоўкі пад аховай польскіх вайскоўцаў.

У 1939 годзе Германія запатрабавала ад Польшчы вярнуць горад, а таксама падаць Германіі шлях у абыход Данцыгскага карыдора для сувязі з Усходняй Прусіяй. Адмова Польшчы стала фармальнай падставай да пачатку Другой Сусветнай вайны.

Пасля вайны, па рашэнні патсдамскай канферэнцыі Усходняя Прусія была ліквідаваная. Яе паўднёвая частка, прыкладна 2/3 агульнай тэрыторыі, у тым ліку і Гданьск, была перададзеная Польшчы. Нямецкае насельніцтва было дэпартавана.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары[правіць | правіць зыходнік]

Беларусы ў Гданьску[правіць | правіць зыходнік]

Дзейнічае беларускае культурнае таварыства «Хатка».

Фотаздымкі[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]