Пасош
Пасош | |
---|---|
Жанр | поп-панк, гаражны рок, гранж, панк-рок |
Гады | 2014 — 2021[1] |
Краіна |
![]() |
Горад | Масква |
Адкуль | Масква |
Мова песень | руская |
Склад |
Петар Марціч Кірыл Гародні Рыгор Драч |
vk.com/pasosh |
«Па́сош» — расійскі рок-гурт з Масквы[2][3][4][5].
Удзельнікі групы[правіць | правіць зыходнік]
Заснавальнік і фронтмен групы — Петар Марціч, этнічны серб, у дзевяць гадоў з сям’ёй пераехаў у Расію, потым атрымаў вышэйшую адукацыю ў Англіі, пасля зноў вярнуўся ў Расію.
У межах праекта «Скачы кіска» Петар запісваў трэкі, якія ў 2014 годзе мелі папулярнасць сярод моладзі і часта выкладваліся ў публічных суполках сацыяльнай сеткі «УКантакце». Трэкі «Коцікі-наркотыкі», «Які ж я гарачы» і «Раян Гослінг» пайшлі ў народ і зрабілі Петара інтэрнэт-знакамітасцю.[3]
Іншыя ўдзельнікі гурта — Кірыл Гародні і Рыгор Драч. Кірыл ведаў Петара з пятага класа, яны разам працавалі цягам некалькіх гадоў да стварэння гурта «Пасош». Кірыл выступаў як дыджэй у праекце «Скачы кіска», але ў «Пасош» ён грае на гітары. Рыгор Драч скончыў музычную школу па класе фартэпіяна, а ў «Пасош» грае на ўдарных. Сам Петар у «Пасош» грае на бас-гітары і спявае.[4]
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Петар Марціч спачатку болей цікавіўся электроннай музыкай, хаўсам. У 2014 годзе пад уплывам жывой музыкі, гітарнай музыкі, новай хвалі, гаражнага рока і гранжа ён вырашыў стварыць другі гурт пад назвай «Пасош» (у перакладзе з сербскай — пашпарт). На час стварэння стылістыка гурта яшчэ не была вызначана — гэта мог быць і панк, і сёрф, і іншы жанр.[5]
Дэбютны альбом «Пасош» «Нам ніколі не будзе сумна» выйшаў у 2015 годзе. Альбом гучаў як чысты DIY, гук быў сырым і гаражным, інструменты гучалі брудна, як і вакал. Але, з улікам стылістыкі і традыцый, гук быў зроблены такім наўмысна. Альбом адпавядаў усім канонам жанру «панк-рок» і быў блізкі да андеграўнду старой эма-школы, да якой адносяць Sunny Day Real Estate і Texas Is The Reason. Усе тэксты напісаны па-руску (апроч песні «дрэйк», дзе першы куплет англійскі) і агулам адлюстроўвае атмасферу жыцця сучасных тусоўшчыкаў-студэнтаў.[3]
У адрозненні ад простага і наіўнага першага альбома, другі альбом «21», які выйшаў у сакавіку 2016 года, быў больш дарослым. Ён запісваўся каля паўгода, прыкладна столькі ж як першы. Але калі над «Нам ніколі не будзе сумна» музыканты працавалі так доўга, бо не займаліся падобным раней, то праца над «21» ускладніўся тым, што гурт ужо займаўся канцэртнай дзейнасцю. У пачатку 2016 года «Пасош» правялі некалькі невялікіх канцэртных тураў, а восенню — большы тур на 20 гарадах. Апроч гэтага, гурт актыўна выступаў на фестывалях — «Боль», «Motherland» і інш.[4][2]
У 2016 годзе гурт намінаваны ў катэгорыі «рок-артыст года» на прэмію Jagermeister Indie Awards 2016, але прайграў Glintshake[6].
14 верасня 2017 года гурт выпусціў трэці студыйны альбом «Кожны раз самы важны раз», а ў пачатку 2019 года — чацвёрты «Бестэрміновы адпачынак».[7]
23 сакавіка 2021 года гурт спыніў дзейнасць пасля абвінавачванняў у гвалце салісту Петару Марцічу.[1]
Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Студыйныя альбомы[правіць | правіць зыходнік]
- 2015 — «Нам ніколі не будзе сумна»
- 2016 — «21»
- 2017 — «Кожны раз самы важны раз»
- 2019 — «Бестэрміновы адпачынак»
Зборнікі[правіць | правіць зыходнік]
- 2017 — «Усё будзе нармальна»
Синглы[правіць | правіць зыходнік]
- 2015 — «дрэйк/стардог»
- 2017 — «Вечарына (Remix)», супольна з ЛСП
- 2018 — «Память (Remix)», супольна з макулатура
- 2018 — «Напэўна хопіць (Remix)» супольна з RSAC
- 2018 — «Лепшы горад зямлі»
Узнагароды і намінацыі[правіць | правіць зыходнік]
Год | Намінаваны за | Узнагарода | Вынік |
---|---|---|---|
2016 | Пасош | Залатая Гаргулля 'Рок-група' | Перамога |
Jagermeister Indie Awards 'Рок-артыст года' | Намінацыя | ||
2017 | Jagermeister Music Awards 'Гурт года' | Намінацыя | |
Jagermeister Music Awards 'Рок-артыст года' | Намінацыя |
Зноскі
- ↑ а б Группа «Пасош» приостановила деятельность после обвинений солиста в насилии (руск.) . Lenta.ru (23 сакавіка 2021).
- ↑ а б «Пасош» «Eсли ты не под чем-то и не слэмишься, то ты какой-то лох» – Афиша Daily . daily.afisha.ru. Праверана 2017-3-25.
- ↑ а б в Рецензия на «пасош» — «Нам Никогда Не Будет Скучно» (2015) . modernrock.ru. Праверана 2017-3-25.
- ↑ а б в Пасош: панк-рок с песнями о том, легко ли быть молодым . the-flow.ru. Праверана 2017-3-25.
- ↑ а б Next One: Скандально известный проект «прыгай киска» . rap.ru. Праверана 2017-3-25.
- ↑ Кто победил на Jagermeister Indie Awards 2016 . the-flow.ru (28 лістапада 2016). — Грибы, Oxxxymiron, Bumble Beezy и не только. Праверана 2017-3-29.
- ↑ Пасош "Каждый раз самый важный раз" . the-flow.ru. Праверана 2017-12-6.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- «Пасош» — самы яркі малады рок-гурт у Расіі. Чым цікавая іх музыка? // Meduza.io. 14 верасня 2017.