Пастаянная Стэфана — Больцмана

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Пастаянная Стэфана — Больцмана (таксама пастаянная Стэфана) — фізічная пастаянная, якая з’яўляецца пастаяннай прапарцыянальнасці ў законе Стэфана — Больцмана: поўная энергія, выпраменьваная адзінкай плошчы паверхні абсалютна чорнага цела за адзінку часу, прапарцыянальная чацвёртай ступені тэрмадынамічнай тэмпературы. Абазначаецца грэчаскай літарай σ.

Значэнне пастаяннай Стэфана — Больцмана ў Міжнароднай сістэме адзінак (СІ):

  • σ = 5,670373(21)×10−8 Вт•м−2·К−4.

У СГС:

  • σ = 5,670373(21)×10−5 эрг·с−1·см−2·К−4.

Простае мнеманічнае правіла для запамінання прыбліжанага значэння пастаяннай Стэфана — Больцмана ў СІ: думаць «5-6-7-8» і пастарацца не забыцца знак мінус перад апошняй васьмёркай[1].

Значэнне пастаяннай Стэфана — Больцмана можа быць выведзена з фундаментальных фізічных канстант, а таксама вызначана эксперыментальна. Яна можа быць вызначана праз пастаянную Больцмана наступным чынам:

дзе:

Рэкамендаванае значэнне CODATA разлічваецца з вымеранага значэння газавай пастаяннай:

дзе:

Звязаная канстанта — пастаянная выпраменьвання (або пастаянная шчыльнасці выпраменьвання) a, якая вызначаецца па формуле:[2]

Зноскі

  1. Атрымліваецца 5,67·10−8.
  2. радиационная постоянная, ScienceWorld.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]