Патрык Суэйзі
Патрык Суэйзі | |
---|---|
Patrick Swayze | |
Імя пры нараджэнні | Патрык Уэйн Суэйзі |
Дата нараджэння | 18 жніўня 1952[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 верасня 2009[4][2][…] (57 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Jesse Wayne Swayze[d][6] |
Маці | Patsy Swayze[d] |
Жонка | Lisa Niemi[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | тэлеакцёр, кінаакцёр, аўтар-выканаўца, акцёр, танцор, спявак, харэограф, акцёр агучвання, кінапрадзюсар, айкідока |
Кар’ера | 1979—2009 |
Узнагароды | |
IMDb | 0000664 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Патрык Уэйн Суэйзі (англ.: Patrick Wayne Swayze [ˈsweɪziː];18 жніўня 1952, Х’юстан — 14 верасня 2009, Лос-Анджэлес) — амерыканскі акцёр і прадзюсар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Патрык быў старэйшым з пяці дзяцей у сям’і інжынера Джэсі Суэйзі і танцоўшчыцы Пэтсі Суэйзі[7]. Акрамя яго ў сям’і былі яшчэ два хлопчыкі: Дон (нар. 10 жніўня 1958 года) і Шон Кэлі (нар. 13 кастрычніка 1962 года) і дзве дзяўчынкі: Бэмбі і Вікі.
Патрык вучыўся ў школе «Блэк Мідл» у Оўк Форэст у штаце Ілінойс, а потым у каталіцкай школе ў Х’юстане. Бацька лічыў, што Патрык павінен быць спартсменам, аднак футбольная кар’ера перарвалася траўмай калена, якая была вельмі складанай і пагражала нават ампутацыяй нагі. Пасля серыі некалькіх складаных аперацый, Патрык вучыўся зноў хадзіць.
Танцы сталі адным з кампанентаў рэабілітацыі. Патрык вучыўся танцам у Houston Jazz Ballet Company, Harkness Ballet Theater School, Joffrey Ballet School у Нью-Ёрку і Eliot Feld Ballet Company. У васемнаццацігадовым узросце, Патрык упершыню выступіў на сцэне ў спектаклі «Disneyland on Parade». Хутка ён стаў прафесійным танцорам, вандраваў па краіне з вядомым балетным калектывам Buffalo Ballet Company. У 1975 годзе Патрык Суэйзі выступіў на сцэне ў адным з брадвейскіх тэатраў, а потым у мюзікле West Side Story.
12 чэрвеня 1975 года Патрык Суэйзі ажаніўся з танцоўшчыцай і вучаніцай сваёй маці Лізай Ніемі[8].
Упершыню Патрык Суэйзі з’явіўся на кінаэкране ў камедыі «Skatetown, U.S.A» ў 1979 годзе, дзе яго ўбачыў Фрэнсіс Форд Копала, які запрасіў Суэйзі ў свой фільм «The Outsiders» (1983), у якім гралі, таксама, Мэт Дылан, Сафія Копала, Роб Луі, Том Круз, Даян Лэйн і Том Уэйтс[9]. Пасля гэтага Патрыка Суэйзі пачалі запрашаць да ўдзелу ў розных фільмах і серыялах.
Міжнародную вядомасць Патрык Суэйзі атрымаў пасля таго як ён сыграў арыстакрата Оры Мэйна ў міні-серыяле North and South у 1985 годзе і яго другой частцы North and South, Book II у 1986 годзе. Пасля гэтага была паспяховая роля ў спартыўнай меладраме «Янгблад» (1986). Пасля ролі інструктара танцаў у фільме «Брудныя танцы» (1987), Патрык Суэйзі быў намінаваны на ўзнагароду Залаты Глобус. Аднак за ролю паліцэйскага з горнага паселішча, які вядзе прыватнае даследаванне забойства малодшага брата ў Чыкага ў фільме Next of Kin (1989) і галоўную ролю ў фільме Road House (1989), ён быў намінаваны на ўзнагароду Залатая Маліна як самы дрэнны акцёр.
Роля ў камедыйнай меладраме «Ghost» (1990), у якой гралі Дэмі Мур і Вупі Голдберг, прынесла яму новую намінацыю на «Залаты Глобус» і ўзнагароду «Сатурна».
У 2008 годзе ў Патрыка Суэйзі былі знойдзены цяжкааперабельныя новаўтварэнні ў падстраўнікавай залозе. У маі 2008 года была праведзена аперацыя, пад час якой была выдаленая частка страўніка, якую паразіў рак. 9 студзеня 2009 года акцёр быў шпіталізаваны з дыягназам «запаленне лёгкіх». 16 студзеня Патрык Суэйзі быў выпісаны. 19 красавіка было абвешчана што метастазы ў Суэйзі перайшлі ў печань[10].
Патрык Суэйзі памёр 14 верасня 2009 года ў Лос-Анджэлесе.
Песні
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 12 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Patrick Swayze // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118843923 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ http://www.latimes.com/news/obituaries/la-me-patrick-swayze15-2009sep15,0,4483064.story
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118843923 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ Pas L. v. Genealogics — 2003.
- ↑ Біяграфія Патрыка Суэйзі
- ↑ Аб шлюбе Патрыка Суэйзі і Лізы Ніемі на www.associatedcontent.com
- ↑ The Outsiders на www.imdb.com
- ↑ Patrick Swayze Dies of Pancreatic Cancer at 57
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Патрык Суэйзі
- Патрык Суэйзі на сайце «Internet Movie Database» (англ.)