Перайсці да зместу

Паулус Марэлсэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паулус Марэлсэ
Фатаграфія
Дата нараджэння 1571[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 сакавіка 1638(1638-03-06)[3][5][…] ці 15 сакавіка 1638(1638-03-15)[4]
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Hendrick Moreelse[d] і Johannes Moreelse[d]
Род дзейнасці архітэктар, рысавальнік, мастак, ксілограф, мастак-мініяцюрыст, горадабудаўнік
Жанр партрэтны жывапіс[d], алегорыя[d][4], жанравы жывапіс[4], гістарычны жывапіс[4] і партрэт[4]
Уплыў Міхіл Янс ван Мірэвелт[4]
Уплыў на Дзірк ван Бабюрэн[4], Johannes Moreelse[d][4] і Jan ter Borch[d][4]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паулус Янс Марэлсэ (нідэрл.: Paulus Janszoon Moreelse; 1571, Утрэхт — 6 сакавіка 1638, Утрэхт) — нідэрландскі мастак эпохі барока.

Жыццё і творчасць

[правіць | правіць зыходнік]

П. Марэлсэ вучыўся жывапісу ў майстэрні мастака Міхіла ван Мірэвелта. У 1596 годзе здзейсніў падарожжа ў Італію, па вяртанні з якога ў 1602 годзе займаецца пераважна партрэтным жывапісам — Марэлсэ піша партрэты прадстаўнікоў арыстакратычных і заможных гандлёвых сем’яў Нідэрландаў, а таксама сваіх калег-мастакоў. Удзельнічаў у арганізацыі гільдыі Св. Лукі (мастакоў) ва Утрэхце і быў яе першым старшынёй. Пасля 1620 г. стварае ў асноўным гістарычныя палотны, а таксама карціны на рэлігійныя і міфалагічныя тэмы. Акрамя жывапісу, займаўся таксама архітэктурай (спраектаваў Кацярынінскую браму ва Утрэхце) і палітыкай (быў членам Гарадской рады). Адзін з заснавальнікаў Утрэхцкага ўніверсітэта. Працы П. Марэлсэ ўжо ў гады яго творчасці карысталіся вялікім попытам сярод калекцыянераў.

Сын мастака, Ёхан Марэлсэ, таксама быў вядомым мастаком.

Зноскі

  1. Paulus Moreelse
  2. Paulus Moreelse — 1954.
  3. а б в RKDartists Праверана 28 сакавіка 2022.
  4. а б в г д е ё ж з і к ECARTICO Праверана 18 лістапада 2025.
  5. Paulus Moreelsze — 2009.
  6. KulturNav — 2016. Праверана 27 лютага 2016.