Пацір

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Пацір

Паці́р (ад стар.-грэч.: ποτήρ, «чаша, кубак») — сасуд для хрысціянскага набажэнства, які ўжываецца пры асвячэнні віна і прыняцці прычасця.

Як правіла, пацір складаецца з чашы, змешчанай у «кошыку», ножкі і асновы (паддона) вялікага дыяметру, часам зробленая з каштоўных матэрыялаў (золата, срэбра), бронзы, каштоўных камянёў. Першыя чашы вырабляліся з дрэва, каля III стагоддзя з'явіліся шкляныя паціры. З IV стагоддзя атрымалі распаўсюджанне залатыя і сярэбраныя паціры.

Часта ножка мае патаўшчэнне ў форме яблыка. Пацір мае два кругі, верхні і ніжні, чым падобны да дыскаса. Упрыгожваецца пацір арнаментам, выявамі святых. Пацір — сімвал чашы, перададзенай Хрыстом на Тайнай вечары сваім вучням: «Піце з яе ўсе, бо гэта Кроў Мая новага запавету, за многіх праліваная дзеля даравання грахоў» (Мф.26:27-28).

Адзін з пашыраных прадметаў у беларускім дэкаратыўна-прыкладным мастацтве 15-18 стст.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]