Бузачы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Паўвостраў Бузачы)
Бузачы
45°07′26″ пн. ш. 51°39′47″ у. д.HGЯO
АкваторыяКаспійскае мора
Плошча16 780 км²
Найвышэйшы пункт29 м
Краіна
Бузачы (Каспійскае мора)
Бузачы
Бузачы

Бузачы (каз.: Бозащы) — паўвостраў на паўночна-ўсходнім узбярэжжы Каспійскага мора. Уваходзіць у склад Менгістаускай вобласці Казахстана. Тэрыторыя - каля 16780 км².

Паўвостраў Бузачы ўяўляе сабою паўночны выступ паўвострава Мангышлак. Сфарміраваўся ў выніку адступлення Каспійскага мора. Абрысы вельмі зменлівы. Пейзажы прадстаўлены пераважна пустыннымі мелавымі раўнінамі. Клімат рэзка кантынентальны з кароткай, але прахалоднай зімой і доўгім спякотным летам. Сярэднегадавая тэмпература — 10,5 °C.

На Бузачы вядзецца здабыча нафты і газу.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мангышлак // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 10. Мінск, 2000. С. 75

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]